25 красавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Райлі – беларусам: Вы можаце ганарыцца сваёй мовай і культурай

4
Роберт Райлі – беларусам: Вы можаце ганарыцца сваёй мовай і культурай
РОБЕРТ РАЙЛІ
ФОТА: Яўген Ерчак, TUT.BY

Часовы павераны ў справах ЗША запісаў зварот да беларусаў.

Часовы павераны ў справах ЗША Роберт Райлі, які заканчвае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, запісаў развітальны зварот да беларусаў. Як піша tut.by, ён апублікаваны на афіцыйнай старонцы Амбасады ЗША ў Беларусі ў Facebook.

«Я хацеў бы падзякаваць усім вам: калегам ва ўрадзе, лідарам грамадзянскай супольнасці, апазіцыі, спецыялістам ва ўсіх сферах, прадпрымальнікам, студэнтам і, самае галоўнае, простым беларусам ва ўсёй краіне. За тое, што зрабілі маё знаходжанне тут незабыўным для мяне і маёй сям'і», – кажа ў звароце Райлі.

Дыпламат таксама згадвае, што падчас ягонай працы амбасада ЗША прадоўжыла пашыраць свае праграмы, каб пазнаёміць беларусаў з Амерыкай, прывозіла ў Беларусь з ЗША выкладчыкаў і спартоўцаў, закончыла працу аднаўлення выдачы амерыканскіх візаў беларусам у Менску.

«Гэта было б немагчыма без дапамогі беларусаў ва ўсёй краіне. Я рады, што пазнаёміўся з маладымі беларусамі – студэнтамі і нашымі падпісантамі ў сацсетках. Мне было прыемна бачыць будучых лідараў Беларусі, зацікаўленых у спазнанні гэтага свету і ў тым, каб зрабіць сваю краіну лепшай. Вы можаце ганарыцца сваёй краінай, унікальнай мовай, гісторыяй і культурай. Для нас было вялікім гонарам тут жыць», – сказаў Роберт Райлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках