20 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы жыхароў Светлагорска разбудзіў гучны 40-хвілінны гул

13
Уначы жыхароў Светлагорска разбудзіў гучны 40-хвілінны гул
Фота: darriuss.livejournal.com

Мясцовыя падумалі, што справа ў нядаўна адкрытым скандальным заводзе беленай цэлюлозы.

Гэтай ноччу жыхароў Светлагорска спалохаў гучны гул, які быў чутны з усякага месца горада. Мясцовыя падумалі, што справа ў нядаўна адкрытым заводзе беленай цэлюлозы. Але, як выявілася, ён ні пры чым. Гула ЦЭЦ, піша tut.by.

- Вельмі моцны гул з прысвістваннем. Быццам па чыгунцы гоняць цяжкі даўжэзны пусты цягнік, - распавядаюць мясцовыя жыхары.

Усё прадаўжалася хвілін 40.

На ЦЭЦ растлумачылі, што на прадпрыемстве паўстала аварыйная сітуацыя. Больш падрабязна пракаментаваць інцыдэнт пакуль няма каму - усё кіраўніцтва на аб'екце, сказалі ў прыёмнай.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках