19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Дачка Жарко атрымала ў падарунак апартаменты ў Драздах

38
СМІ: Дачка Жарко атрымала ў падарунак апартаменты ў Драздах

Віцэ-прэм'ер застаецца ўскосным удзельнікам буйнога антыкарупцыйнага разбору.

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко застаецца ўскосным удзельнікам буйнога разбору - затрыманыя дзясяткі высокапастаўленых медыкаў, аднак ён, былы міністр аховы здароўя, застаецца на свабодзе, піша nn.by.

У 1980-я Васіль Жарко ажаніўся з Надзеяй - дырэктаркай Драгічынскай крамы. Разам яны жылі ў Берасці, пасля перабраліся ў Менск. Цяпер ёй 68 гадоў.

У сям'і Васіля і Надзеі Жарко адна дачка. Вользе 28 гадоў. Яна скончыла факультэт міжнародных стасункаў БДУ, праз год выйшла замуж, цяпер гадуе сына і дачку.

Вольга Разгонава - дырэктарка сеткі салонаў прыгажосці Pastelle Salons. Гэтыя цырульні знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах «Тытан» і «Замак», а таксама ў гатэлі «Марыёт».

Жаночая стрыжка доўгіх валасоў з укладкай тут можа каштаваць да 80 рублёў. Столькі ж можна заплаціць і за мужчынскую стрыжку.

Сетка салонаў мае дачыненне да латвійскага бізнэсу, які заснаваў яе муж, 39-гадовы Руслан Разгонаў (Ruslans Razgonovs).

«Яго стварылі два на той час маладыя прафесіяналы - Руслан Разгонаў і Эдгар Заблоцкі. Для таго, каб рэалізаваць назапашаны досвед, многія задумы і велізарны патэнцыял, майстрам бракавала толькі аднаго - сустрэць адзін аднаго. Калі гэта адбылося, агульнае бачанне развіцця індустрыі моды і жаданне падарыць людзям максімальную свабоду рэалізацыі іх ідэй, дазволіла сябрам неўзабаве стаць яшчэ і партнёрамі - у 2005 годзе Руслан і Эдгар адкрылі першы салон Pastelle», - сказана на сайце кампаніі.

Некалькі месяцаў таму Вольга Разгонава атрымала ў падарунак ад бацькоў апартаменты ў Драздах - кватэру плошчай, большай за 120 квадратных метраў. Гэта падзея супала ў часе з тым, што за Нацыянальнай бібліятэкай скончылася будаўніцтва сямейнага катэджа плошчай блізу 500 квадратных метраў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках