19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падаражэлі прадукты праз два гады пасля дэнамінацыі

10
Як падаражэлі прадукты праз два гады пасля дэнамінацыі

Ёсць шэраг пытанняў да ўраду.

У крамах ад пакупнікоў нярэдка можна пачуць, што пасля дэнамінацыі беларускага рубля ў 2016 годзе чэкі за пакупкі прыкметна пацяжэлі. Узровень інфляцыі, які адчуваецца насельніцтвам, вышэйшы за 12% (афіцыйная лічба - рэд.).

«Завтра твоей страны» паглядзела, якія тавары за апошнія два гады падаражэлі больш за ўсё. І ці сапраўды пасля дэвальвацыі кошты сталі расці мацней.

У сярэднім малочныя прадукты ў параўнанні з чэрвенем 2016 года падаражэлі на 23%. Розніца прыкметная большая, калі параўноўваць кошты 2018 і 2015 гадоў: у 1,8 разы падаражэлі дзіцячыя малочныя сумесі, амаль на столькі ж сметанковае масла.

Кошты мясных прадуктаў у пачатку гэтага лета агулам на адзін рубель вышэйшыя, чым за месяц да дэнамінацыі ў 2016-м, яны выраслі ў сярэднім на 12%. Замарожаная рыба нават трошкі патаннела.

Сёлета «сярэднія» памідоры, агуркі, цытрусавыя і бананы прадаваліся крыху танней, чым у пачатку лета 2016 года. Пры гэтым бульба і яблыкі падаражэлі прыкладна на 35-40%, а морква наогул на 67%.

У той жа час кошты мёду выраслі на 30%, гарбата і кава падаражэлі на 15%, на столькі ж вырас кошт хлеба.

Амаль у паўтара разы за гэты час выраслі кошты штодзённых газет, зубной пасты, на чвэрць - кошты сшыткаў і асадак, шампуню і мыйных сродкаў.

Калі параўнаць сярэднія па Белстату кошты прадуктаў у чэрвені 2016 года і ў чэрвені 2018 года, то ў асноўным іх падаражанне вагаецца паміж 10% і 30%. Агулам выбраныя тавары падаражэлі на 20%. Варта адзначыць, што гэтыя звесткі не адлюстроўваюць поўную сітуацыю росту коштаў прадуктаў і тавараў, а толькі паказваюць сярэдняе значэнне вывучаных пазіцый.

Дарэчы, сярэдні заробак з чэрвеня 2016 да чэрвень 2018 год вырас з 738 да 943 рублёў.

Турбуе не столькі рост коштаў, колькі іх розніца ў Беларусі і суседніх краінах

Фінансавы аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха мяркуе, што асобныя тавары маглі прыкметна падаражэць, а розніца ў коштах у Беларусі і ў сумежных краінах выклікае непакой.

- Ёсць шэраг пытанняў да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і агулам да ўрада. Галоўнае з іх: чаму так адбываецца, што кошты ў Беларусі вышэйшыя. Ёсць пытанні і да бізнэсу - хацелася б, каб стваралася больш канкурэнтнае дзелавое асяроддзе ў эканоміцы, каб не атрымлівалася так, што ў Польшчы ці Літве мадэль смартфона каштуе прыкметна танней, чым у Беларусі, - кажа Аляксандр Муха.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках