29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым «праславіўся» Васіль Жарко?

22
Чым «праславіўся» Васіль Жарко?
ВАСІЛЬ ЖАРКО

Працаваў педыятрам, не прызнаваў свіны грып, скасаваў іспыты ў гімназіі.

Сёння стала вядома пра цікавасць праваахоўных органаў да віцэ-прэм'ера, экс-міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко.

Васіль Жарко паводле адукацыі лекар, скончыў Менскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З сярэдзіны 80-х да пачатку 90-х працаваў лекарам-тэрапеўтам, раённым педыятрам, загадчыкам аддзялення Драгічынскай раённай бальніцы. У 2000-х быў намеснікам галоўнага лекара Берасцейскай абласной дзіцячай бальніцы і выканаўцам абавязку генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, піша tut.by.

У 2006 годзе прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі. У 2016 годзе стаў віцэ-прэм'ерам у пытаннях сацыяльнай сферы.

Пры прызначэнні Жарко на пасаду намесніка прэм'ер-міністра Аляксандр Лукашэнкі адзначыў, што ніхто не затрымліваўся ў крэсле міністра так доўга.

«Сапраўды, ёсць у вашай галіны сур'ёзныя поспехі. Але і вялікая колькасць недахопаў, якімі вам давядзецца займацца і на пасадзе віцэ-прэм'ера. Яшчэ я абраў таму, што вы ў нас міністр ужо з велізарным досведам. Напэўна, ніхто не затрымліваўся столькі ля міністэрскай пасады. Гэта сведчыць пра тое, што вы мелі вялікія задачы, якія трэба было вырашаць, і іх вырашалі. Калі б вы іх не вырашалі, вы б міністрам бы ні былі», - сказаў Лукашэнка і папрасіў звярнуць увагу на адукацыю, спорт і павышэнне сярэдняга заробку па краіне.

У 2009 годзе, калі ў Беларусь прыйшоў свіны грып, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, выступаючы ў «парламенце», запэўніваў, што гэта ўсяго толькі пнеўманія.

- Чаму дагэтуль Міністэрства аховы здароўя або які-небудзь аўтарытэтны лекар не выступіў з рэкамендацыямі, як сябе трэба паводзіць сёння? Што я павінен зрабіць для таго, каб не заразіцца? І калі заразіўся, што я павінен зрабіць? У краінах-суседзях медыкі ўжо выступілі з такімі рэкамендацыямі. У нас, на жаль, не, - падчас выступу ў парламенце у Васіля Жарко пытаўся «дэпутат» Сяргей Сямашка.

- У пачатку тыдня Міністэрства аховы здароўя перадало інфармацыю па прафілактыцы свінога грыпу, вострых рэспіраторных захворванняў і прастудных захворванняў у рэспубліканскія СМІ. У сённяшнім «Медыцынскім весніку» з'явіўся матэрыял, - тлумачыў Васіль Жарко. - Для таго, каб зняць гэты ажыятаж, і для больш шырокай асветы грамадзян мы падрыхтуем выступы ў працоўных калектывах.

На пытанне журналістаў пра тое, што лекарам нібыта забаранілі выдаваць інфармацыю наконт грыпу, Жарко запэўніў, што гэта чуткі: «Не. Так распаўсюджваюцца чуткі. І пра памерлых, і пра забарону на інфармацыю. Такіх забаронаў няма. Сёлета ёсць рост колькасці пнеўманій у параўнанні з мінулым годам. Усіх тых, хто захварэў на пнеўманію мы шпіталізуем у лячэбныя ўстановы, каб захаваць жыцці. У лячэбных установах ёсць поўны асартымент лекаў і медтэхнікі для выратавання жыццяў», - сказаў Васіль Жарко.

На пасадзе віцэ-прэм'ера менавіта Жарко курыраваў пытанне скасавання экзаменаў у гімназіі, абараняў 5-бальную сістэму і скарачэнне набору ў ВНУ.

У канцы чэрвеня, калі пачаліся затрыманні ў сферы аховы здароўя, віцэ-прэм'ер Жарко заявіў, што не чакаў, што вырасце такая справа. І калі б ведаў пра тую карупцыйную схему, пра якую распавёў КДБ, то меры прынялі б ужо тады, калі быў міністрам.

«Мы сапраўды кантралявалі сітуацыю тады, закупкі гэта няпростае пытанне. Дзень свой працоўны пачыналі з закупак і завяршалі закупкамі. Калі дзесьці мы нешта адчувалі, то адразу прымалі меры да вінаватых - аж да вызвалення ад пасадаў. Але што такая справа вырасце, я проста не чакаў», - сказаў Жарко.

Адказваючы на пытанне аб тым, як стала магчымым, што пад Міністэрствам аховы здароўя была выбудаваная такая карупцыйная сістэма, Васіль Жарко згадаў «чалавечы фактар».

Нагадаем, 25 чэрвеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб тым, што камітэт выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі, затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх - дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.

Пазней стала вядома пра затрыманне намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага, галоўнага лекара Менскай абласной бальніцы Андрэя Каралька, дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, галоўнага лекара 9-й бальніцы Валерыя Кушнярэнкі і загадчыка эндаскапічнага аддзялення Андрэя Саўчанкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках