Харватыя і Англія згуляюць за месца ў фінале
- 11.07.2018, 19:59
- 10,853
Сёння вызначыцца другі фіналіст ЧС-2018.
У Маскве вызначыцца другі фіналіст чэмпіянату свету ў футболе. У сераду ў Лужніках сустрэнуцца каманды Харватыі і Англіі.
Англічане ў 1/8 фіналу па пенальці падолелі каманду Калумбіі, а ў чвэрцьфінале ўзялі верх над зборнай Швецыі. Харваты выйгралі дзве серыі пенальці. У 1/8 фіналу яны адолелі каманду Даніі, а ў чвэрцьфінале - каманду Расеі.
Пры гэтым каманда Харватыі раней ніколі не выходзіла ў фінал сусветнага футбольнага першынства, а каманда Англіі можа дабрацца да вырашальнага матчу ўпершыню з 1966 года.
Напярэдадні французы выйшлі ў фінал мундыялю. Першая гульня паўфіналу прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Каманда Францыі падолела бэльгійцаў з лікам 1:0.
Фінал адбудзецца на сталічным стадыёне «Лужнікі» 15 ліпеня.