Інфармацыя пра затрыманне віцэ-прэм'ера Жарко не пацвердзілася
26- 11.07.2018, 19:49
- 19,586
Раней партал tut.by паведаміў са спасылкай на крыніцу пра затрыманне чыноўніка.
Інфармацыя пра затрыманне віцэ-прэм'ера, экс-міністра аховы здароўя Васіля Жарко не пацвердзілася. Рэдакцыя партала tut.by просіць прабачэння.
Прэс-сакратар Савета Міністраў Уладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што асабіста гаварыў з віцэ-прэм'ерам. З ягоных слоў, той знаходзіўся на сваім працоўным месцы.
Інфармацыю пра тое, што Жарко знаходзіцца на волі таксама пацвердзіла ягоная дачка.