25 красавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хочуць падняць кошт праезду ў гарадскім транспарце

28
У Менску хочуць падняць кошт праезду ў гарадскім транспарце

Пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання.

У Менску разглядаюць магчымасць падняць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Паводле Інфармацыі tut.by, кошт праезду прапануюць павысіць на 5 капеек: у наземным - да 65 капеек, а ў метро - да 70 капеек. Канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфаў на праезд пакуль не паведамляюцца, цяпер праходзіць іх узгадненне ў МАРГ.

Цяпер гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Канчатковыя тарыфы на праезд у гарадскім транспарце будуць вядомыя толькі пасля прыняцця пастановы Менгарвыканкамам.

Адна з прапаноў - падняць кошт квітка пры куплі ў кіроўцы да 1 рубля. Цяпер кошт складае 65 капеек. Нагадаем, такое новаўвядзенне прапаноўвалася ўвесці яшчэ летась. Аднак пазней ад гэтых планаў наважылі адмовіцца.

Апошнім разам кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў Менску вырас 1 лістапада мінулага года - на 5 капеек.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках