Ізраіль ужыў сістэму Patriot супраць сірыйскага беспілотніка
4- 11.07.2018, 18:34
- 15,229
Сірыйскі БПЛА быў збіты над тэрыторыяй Ізраіля.
Ізраільская супрацьракетная абарона ў сераду, 11 ліпеня, збіла беспілотны лятальны апарат, што перасек мяжу з боку Сірыі.
Пра гэта паведамляе NEWSru са спасылкай на заяву прэс-службы ЦАХАЛ.
Паводле паведамлення, батарэя супрацьракетнай абароны Patriot выпусціла ракету калі, сірыйскі беспілотнік пракраўся углыб тэрыторыі Ізраіля прыкладна на 10 км. БПЛА быў заўважаны ўжо на падлёце да мяжы і знаходзіўся пад наглядам сістэм СПА.
Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што гэты інцыдэнт прывёў да спрацоўвання сістэмы папярэджання аб ракетных абстрэлах на Галанскіх вышынях і сумежнай іарданскай мяжы.
Нагадаем, што 6 ліпеня Войска абароны Ізраіля нанесла ўдар па тэрыторыі Сірыі ў адказ на абстрэл з сірыйскай тэрыторыі буфернай зоны на мяжы Галанскіх вышынь.