19 красавiка 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі зацікавіліся віцэ-прэм'ерам Жарко?

54
Сілавікі зацікавіліся віцэ-прэм'ерам Жарко?
ВАСІЛЬ ЖАРКО

(Обноўлена) «Справа медыкаў» працягвае набіраць абароты.

У сераду, 11 ліпеня віцэ-прэм'ер, экс-міністр аховы здароўя Васіль Жарко быў выкліканы на допыт. Пра гэта паведамілі tut.by тры крыніцы. Інфармацыю пацвердзілі ў колах, блізкіх да адміністрацыі Лукашэнкі.

«Жарко выклікалі на размову ў праваахоўныя органы ў другой палове дня ў пятніцу. Сёння, 11 ліпеня, ён таксама быў на допыце», - расказала знаёмая з сітуацыяй крыніца. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі яшчэ два суразмоўцы, а таксама ў колах, блізкіх да адміністрацыі кіраўніка.

У прэс-службе ўрада паведамілі, што Васіль Жарко знаходзіцца на працоўным месцы.

Раней крыніцы паведамілі пра затрыманне віцэ-прэм'ера, але гэтая інфармацыя афіцыйна не пацвердзілася.

Васіль Жарко нарадзіўся ў 1956 годзе ў Берасцейскай вобласці. Прайшоў шлях ад лекара-інтэрна Берасцейскай абласной дзіцячай бальніцы да міністра аховы здароўя. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў з траўня 2006 года да снежня 2016-га. У снежні 2016 года пайшоў на павышэнне, атрымаўшы пасаду віцэ-прэм'ера Беларусі.

У канцы чэрвеня Жарко заяўляў журналістам, што не ведаў пра існаванне маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя, якую выявіў КДБ.

- Калі б ведаў, то меры былі б прынятыя ўжо тады (калі Васіль Жарко быў міністрам. - Заўвага), - заявіў віцэ-прэм'ер. - Мы сапраўды кантралявалі сітуацыю тады, закупкі гэта няпростае пытанне. Дзень свой працоўны пачынаў з закупак і завяршаў закупамі. Калі дзесьці мы нешта адчувалі, то адразу прымалі меры да вінаватых - аж да вызвалення ад пасадаў. Але што такая справа вырасце, я проста не чакаў.

Нагадаем, 25 чэрвеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб тым, што камітэт выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі, затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх - дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайсковага-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Пазней стала вядома пра затрыманне намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага, галоўнага лекара Менскай абласной бальніцы Андрэя Каралька, дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, галоўнага лекара 9-й бальніцы Валерыя Кушнярэнкі і загадчыка эндаскапічным аддзяленнем Андрэя Саўчанкі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках