26 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі абаронца Курапатаў: Нас не запалохаеш

1
Віцебскі абаронца Курапатаў: Нас не запалохаеш
Фота: «Радыё Свабода»

Мікалай Качурэц распавёў, навошта прыехаў падтрымаць абаронцаў урочышча.

Жыхар Віцебска Мікалай Качурэц 6 ліпеня ўзяў удзел у Курапацкай вахце, а таксама ва ўсталяванні крыжоў каля рэстарацыі «Поедем поедим». Пакуль што вядома аб адным пратаколе, які склалі на яго супрацоўнікі ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху (арт.18:23. ч.1. КаАП РБ). Чакаецца суд, піша «Витебская весна».

Як распавёў Мікалай, пратакол быў складзены праз некаторы час пасля таго, як ён разам з Нінай Багінскай спыніў перад рэстарацыйнай брамай «Нісан» з беларускімі нумарамі. Уладальнік аўто выклікаў міліцыю.

«Праз некаторы час прыехалі супрацоўнікі ДАІ. Ніна Багінская ўжо сышла дадому, а я застаўся адзін. Таго мужыка выклікалі з рэстарацыі, і ён паказаў на мяне пальцам. Супрацоўнік ДАІ патлумачыў, чаму я тут стаю. Яны склалі пратакол. Каб атрымаць копію, падпісаў толькі, што азнаёмлены з пратаколам. Сказалі, што справа будзе перададзеная на Кальварыйскую, павінна прыйсці позва ў суд. Я адказаў, што нікуды не паеду, што б яны там мне ні слалі», - растлумачыў Мікалай Качурэц.

У пратаколе пазначана, што Качурэц «знаходзіўся на праезнай часткі, перашкаджаў руху і праезду аўтатранспарту».

Мікалай распавёў, што, калі разам з Дашкевічам у той жа дзень усталёўвалі крыжы, міліцыянты падыходзілі да яго, каб перапісаць асабістыя звесткі. Мяркуе, што можа атрымаць яшчэ адзін пратакол.

На пытанне, чаму наважыў адправіцца з Віцебска на Курапацкую вахту, Мікалай Качурэц адказаў, што «проста павінен быў быць там».

«Я даўно ўжо хацеў паехаць, але не ведаў, калі сабрацца. Калі даведаўся, што падчас акцыі 3 ліпеня прайшлі затрыманні і што арыштавалі Севярынца і іншых, палічыў, што гэты пратэст не павінен спыняцца. Паехаў падтрымаць», - кажа Мікалай.

«Штрафы, арышты - гэтым яны палохаюць людзей. Але мяне гэтым не запалохаеш», - дадае актывіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках