19 красавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы гелікаптэр упаў побач з жылымі дамамі

У Польшчы гелікаптэр упаў побач з жылымі дамамі
Фота: osp.pl

Ёсць загінулыя.

Верталёт упаў 11 ліпеня ў Дамецку (Апольскае ваяводства) на паўднёвым захадзе Польшчы.

Авіякатастрофа адбылася ў 60 метрах ад дарогі і 30 метрах ад жылых дамоў. У выніку аварыі загінулі два чалавекі, трэці ў рэанімацыі. Усе пацярпелыя знаходзіліся ў гелікаптэры, паведамляе радыёстанцыя RMF FM.

Прычына падзення верталёта невядомая. На месцы працуюць аператыўныя службы.

Нагадаем, 6 ліпеня ў Польшчы разбіўся вайсковы знішчальнік МіГ-29, пілот катапультаваўся, але не выжыў.

Фота: Zbyszek/Gorąca Linia RMF FM
Фота: Zbyszek/Gorąca Linia RMF FM

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках