25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забраў у «Матор Січ» Аршанскі авіярамонтны завод

60
Лукашэнка забраў у «Матор Січ» Аршанскі авіярамонтны завод

Прыватнае прадпрыемства з сённяшняга дня стала дзяржаўным.

Лукашэнка запатрабаваў аднавіць эфектыўную працу Аршанскага авіярамонтнага завода. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства, піша БелТА.

«Уласніка ўжо тут няма (гаворка аб акцыянерах ПАТ «Матор Січ» (Украіна) і беларускага ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый»). Уласнікі - вы (дзяржаўныя арганізацыі). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства з сённяшняга дня», - заявіў дыктатар.

Лукашэнку паведамілі, што падрыхтаваны працэс вяртання завода ва ўласнасць дзяржавы. Кіраўнік выказаў шэраг нараканняў на адрас Міністэрства транспарту і камунікацый за тое, што яно раней самаўхілілася ад сітуацыі на гэтым прадпрыемстве.

«Тут працуюць мае людзі, твае людзі - беларусы працуюць, расейцы - нашы грамадзяне Беларусі. Якая розніца, каму належаць гэтыя акцыі. Гэта наша задача, каб людзі тут атрымлівалі нармальны заробак», - сказаў ён, звяртаючыся да міністра Анатоль Сівака.

Прэзідэнт даручыў цягам ліпеня развязваць усе пытанні ў дачыненні да ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства.

«Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу не толькі быць - гэты завод павінен мець перспектыву развіцця. І пакладзіце мне на стол архітэктурны праект і іншае з улікам таго, што тут робіць бізнэс для пашырэння аэрапорта і гэтак далей», - заявіў дыктатар.

Правадыр дзяржавы не выключыў, што пэўная дапамога і падтрымка можа быць нададзеная прадпрыемству і з боку дзяржавы. «Чымсьці дапаможам на нейкі перыяд, але трэба узбуйняцца тут», - сказаў ён.

Нагадаем што, у 2012 годзе на загад прэзідэнта Беларусі дзяржаўны пакет акцый ААРЗ купілі ўкраінская кампанія «Матор Січ», падкантрольная Вячаславу Багуслаеву (блізу 60% акцый), і «Сістэмы інвестыцый і інавацый» Аляксандра Садовага (амаль 40%). Беларуская і ўкраінская кампаніі планавалі цягам 2012-2016 гадоў інвеставаць у рэканструкцыю, мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў ААРЗ блізу 12 млн даляраў, стварыць звыш 300 рабочых месцаў. Інвестары мелі намер укласці сур'ёзныя сродкі ў развіццё сацыяльнай сферы завода і гарадскога пасёлка Балбасава, дзе знаходзіцца завод. Але не ўсё запланаванае ўдалося рэалізаваць.

Крыніца, блізкая да аднаго з дзейных акцыянераў, кажа, што завод моцна падкасіў «канфлікт [Расеі] з Украінай, у выніку чаго апынуліся цалкам заблакаваныя расейскія пастаўкі». Раней «Матор Січ» забяспечваў больш чым на 80% патрэбы авіяпраму РФ у гелікаптэрных рухавіках. З прыцэлам на расейскі рынак украінская кампанія і выкупіла беларускі завод, адзначалі экспэрты.

Пасля таго як пачаліся праблемы з РФ, ААРЗ стараўся максімальна пашыраць геаграфію замоў, працуючы на рынак Уганды, Венесуэлы, Судана, Нігерыі, Емена. Паралельна шукаў, чым, акрамя верталётаў, можна падгрузіць магутнасці.

У другой палове 2017 года становішча на ААРЗ пагоршылася. З'явіліся размовы пра тое, што дзяржава можа зноў стаць асноўным акцыянерам завода. Варта сказаць, што ў кастрычніку 2014 года Аляксандр Лукашэнка быў не вельмі задаволены рэалізацыяй праекта і пагражаў вярнуць ААРЗ ва ўлонне дзяржавы ў выпадку чаго.

У гэтым годзе, са слоў суразмоўцаў, гаворка ішла пра тое, што кантрольны пакет акцый ААРЗ пяройдзе спецэкспарцёру ўзбраенняў «Белспецзнештэхніка». Са слоў іншай крыніцы, будзе замена «ўкраінскага акцыянера, які паўгода таму адхрысціўся ад завода, пакінулі ААРЗ і яго топ-мэнэджары».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках