20 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якую кватэру можна купіць у Менску да $40 тысяч

20
Якую кватэру можна купіць у Менску да $40 тысяч

Самыя танныя кватэры сталiцы - на першых паверхах.

Вясной 2016 года кошты на другасным рынку жылля знізіліся настолькі, што тыпавую «аднапакаёўку» у Менску можна было купіць у межах 35 тысяч даляраў. І прапаноў хапала, было з чаго абраць, піша tut.by.

Стабільнасць коштаў захоўвалася каля года. Да восені 2017 рыэлтары пачалі казаць: рынак танных кватэр вымываецца надзвычай хутка - танней 40 тысяч даляраў нічога не засталося. А што ж лета 2018? У рыэлтарскіх базах знайшлося нямала варыянтаў «аднапакаёвак» да 40 тысяч даляраў. Самыя цікавыя прапановы - у падборцы:

На вуліцы Красіна, 47 - 34,9 тысячы даляраў

Самы танны варыянт аднапакаёвай кватэры прапануюць у мікрараёне Сосны. Плошча жылля - 30 квадратных метраў, кухні - 6. Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе цаглянага хрушчоўкі.

На вуліцы Ташкенцкай, 16\2 - 35 тысяч даляраў

У мікрараёне Чыжоўка прадаюць маламетражку плошчай 24 квадратныя метры. Кватэра размешчана на першым паверсе цаглянага дома 1970 года пабудовы.

На вуліцы Паўлоўскага, 40 - 37,5 тысячы даляраў

У мікрараёне Сосны (належыць да Заводскага раёна сталіцы) прапануюць кватэру плошчай 32 квадратныя метры ў панэльным доме 1989 года пабудовы. Кухня - 9 метраў. Жыллё знаходзіцца на першым паверсе.

На вуліцы Народнай, 53 - 37,9 тысячы даляраў

У Заводскім раёне прапануюць кватэру плошчай 30,5 квадратнага метра. Жыллё размешчанае на першым паверсе цаглянага дома 1961 года пабудовы. Кватэра падрыхтаваная да рамонту, праведзена замена ўсёй электрыкі і сантэхнікі, гаворыцца ў аб'яве.

На вуліцы Бурдзейнага, 45 - 39,9 тысячы даляраў

Аднапакаёвая кватэра ў панэльным доме 1982 года пабудовы размешчаная на першым паверсе. Плошча жылля - 30 квадратных метраў, кухня - 7.

На вуліцы Лынькова, 85 - 39,9 тысячы даляраў

У мікрараёне Масюкоўшчына прапануюць кватэру плошчай 31 квадратны метр. Жыллё размешчанае на першым паверсе пяціпавярховага дома.

У мінулым годзе ў гэтым жа раёне кватэру можна было купіць і за 30 тысяч даляраў, праўда, без рамонту.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках