20 красавiка 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі школьнік здабыў футбольную стажыроўку ў трэнера з Італіі

Беларускі школьнік здабыў футбольную стажыроўку ў трэнера з Італіі

У Менску прайшоў першы дзіцячы турнір у панну - модную разнавіднасць вулічнага футбола.

10 ліпеня ў Менску прайшоў першы дзіцячы турнір у панну - модную разнавіднасць вулічнага футбола, дзе ролю поля выконвае рынг 4,2x2,2 метра, замест брамы - ногі спаборніка, а імклівы матч займае крыху больш за 5 хвілін, піша nn.by.

Пераможцам стаў дзесяцігадовы Дзіма, ён атрымаў у «рэпетытары» італійца Рока Фіамела, экс-трэнера моладзевай каманды ФК «Дынама-Менск», з якім бясплатна будзе займацца футболам цягам трох месяцаў.

Сачылі за гульнёй Мікалай Хадасевіч, спартовы каментатар і Павел Цагельнікаў, прызёр чэмпіянату Беларусі ў футбольным фрыстайле.

Стартаваў турнір а 16:00 з серыі пенальці, дзякуючы якім з амаль 50 удзельнікаў выбралі 8 самых моцных футбалістаў. Менавіта яны выйшлі ў плэй-оф, каб пазмагацца за права трэніравацца ў Рока Фіамела. Экс-трэнер юнацкага «Дынама-Мінск» цяпер адказвае за падрыхтоўку маладых спартоўцаў у ФК «Прамень» і рыхтуе да запуску першую ў Беларусі школу, дзе гульні ў футбол навучаюць паводле індывідуальнай праграмы для кожнага спартоўца, практычна адзін на адзін з трэнерам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках