28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чыгуначным мосце пад Воршай выявілі міну

4
На чыгуначным мосце пад Воршай выявілі міну

Размінаванне праводзіла брыгада сапёраў.

У Аршанскім раёне сапёры размінавалі чыгуначны мост, паведаміла БелТА начальніца службы інфармацыйна-прапагандысцкай работы в/ч 5524 Марыя Вараб'ёва.

54 трацілавыя шашкі былі выяўленыя падчас рамонтна-будаўнічых работ на чыгуначным мосце, размешчаным на 89-м км перагону Ворша-Чэрвіна.

«Рамонтнікі напароліся на боепрыпасы напачатку інжынернага збудавання пасля таго, як знялі чыгуначныя рэйкі і частку верхняга палатна. Ёсць здагадка, што мост быў замінаваны нашымі байцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры стратэгічным адступленні, каб у выпадку неабходнасці была магчымасць падарваць яго. На гэта паказваюць згнілыя драўляныя дошкі ад скрыні, у якім знаходзіліся трацілавыя шашкі, і адсутнасць на іх набоеў», - распавяла Марыя Вараб'ёва.

Цяпер усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках