28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразійскі фонд пакінуў Лукашэнку без грошай

7
Еўразійскі фонд пакінуў Лукашэнку без грошай

Пры гэтым выплаты замежнай і ўнутранай валютнай запазычанасці застаюцца на высокім узроўні.

Два месяцы запар у Беларусі зніжаюцца золатавалютныя рэзервы, за чэрвень страцілі больш за 100 млн даляраў. Пры гэтым выплаты замежнай і ўнутранай валютнай запазычанасці застаюцца на высокім узроўні (да прыкладу, у чэрвені - 424 млн даляраў), што чарговым разам падвышае актуальнасць пытання аб замежным падсілкоўванні. Сярод ўсяго - прызабытыя 400 млн даляраў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, так і не атрыманыя ў чаканыя тэрміны, паведамляе tut.by.

Беларусь разлічвала на шостую рату ў канцы 2017 года і сёмую - у пачатку 2018 года, па выніку выканання кантрольных паказчыкаў на 1 студзеня гэтага года. Але час ішоў, і тэрміны ссоўваліся. У лютым міністр фінансаў Уладзімір Амарын адзначаў, што 200 млн даляраў шостай раты Беларусь чакае ў першым квартале.

У чэрвені першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч сказаў Reuters, што Менск абмяркоўвае з ЕФСР новыя крытэрыі і новыя тэрміны выканання ўмоў апошняй крэдытнай раты. «Спадзяюся, што шостую рату мы атрымаем вельмі хутка, сёмую - да канца года», - сказаў Ермаловіч.

У прэс-службе ЕФСР TUT.BY паведамілі, што тэрміны выдачы грошай Беларусі не вызначаныя. «Дата пасяджэння Савета Фонду аб разглядзе пытання шостай раты яшчэ не прызначаная. Пасля прыняцця пастановы Саветам Фонду аб шостай раце, будзе праведзеная работа для вызначэння новай кантрольнай даты для сёмай раты і ацэнкі выканання умоваў», - адзначылі ў ЕФСР.

Матрыцай захадаў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацбанка Беларусь, што падтрымліваюцца фінансавым крэдытам ЕФСР, для атрымання сёмай раты Беларусь павінна была забяспечыць выкананне некалькіх кантрольных паказчыкаў. Гаворка ішла пра абмежаванні змены фонду заробку велічынёй сярэднегадавой інфляцыі, якая адпавядае таргетаванай інфляцыі на канец 2017 года на ўзроўні да 9%; пра узровень кампенсацыі тарыфаў выдаткаў выканання транспартных паслуг насельніцтву не менш за 70% за 2017 год; падрыхтоўку справаздачы аб фіскальных рызыках, якія генеруюцца дзяржаўнымі прадпрыемствам; пачатку функцыянавання інстытута амбудсмэна.

Як раней паведамлялася, Мінфін Беларусі і Еўразійскі банк развіцця ў сакавіку 2016 года падпісалі пагадненне аб выдачы фінансавага крэдыту на 2 млрд даляраў са сродкаў ЕФСР у падтрымку захадаў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў на 2016-2018 гады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках