25 красавiка 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg назваў самыя надзейныя валюты ў свеце ў выпадку крызісу

4
Bloomberg назваў самыя надзейныя валюты ў свеце ў выпадку крызісу

Ад валют рынкаў, што развіваюцца, лепш пазбавіцца.

Паводле звестак дакладу аналітыкаў банкаўскага холдынгу JP Morgan сінгапурскі даляр, японская ена, швейцарскі франк і даляр ЗША з'яўляюцца асноўнымі валютамі, якія трэба купляць на выпадак крызісу.

Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Bloomberg.

«Рэцэсія здараецца, калі крэдыторы адначасова просяць пазычальнікаў вярнуць назад свае грошы. Тры з чатырох вядучых валют у свеце, якімі можна валодаць падчас рэцэсіі - гэта грошы тых краін, якія могуць пахваліцца вельмі трывалымі пазіцыямі на замежных рынках», - гаворыцца ў аналітычным дакладзе.

На думку экспэртаў JP Morgan, сярод пералічаных валют самая надзейная - ена. Менш прывабны для інвеставання сінгапурскі даляр. У той жа час амерыканскі даляр не страчвае сваёй надзейнасці, бо нацвалюта ЗША з'яўляецца асноўнай для фінансавых транзакцый. Між іншым, падчас глабальных узрушэнняў бізнэсу ва ўсім свеце даводзіцца набываць даляры ЗША для разліку па запазычаннях.

Як адзначаюць аналітыкі, пры гэтым ад валют рынкаў, што развіваюцца (напрыклад, Расеі), відавочна, неабходна пазбаўляцца, бо яны асабліва адчувальна абясцэньваюцца ў крызісныя перыяды і «асядаюць» у сярэднім на 17% на працягу двухгадовага перыяду з пачатку рэцэсіі.

Тым не менш у JP Morgan мяркуюць, што размовы ў публічнай плоскасці пра нібыта будучы новы поўнамаштабны крызіс на сёння з'яўляюцца «заўчаснымі». Аднак аналітыкі раяць складаць планы па дыверсіфікацыі валютных ашчаджанняў для бізнэсу на выпадак непрадбачаных акалічнасцяў у сусветнай эканоміцы на фоне эскалацыі міжнародных гандлёвых стасункаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках