27 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа падзення з 7-га паверха дзіцяці, якое злавілі мінакі

13
З'явілася відэа падзення з 7-га паверха дзіцяці, якое злавілі мінакі
ФОТА: CTV.BY

Дзіця злавілі мінакі.

З'явілася відэа падзення ў Менску з 7-га паверха 5-гадовага дзіцяці, якога злавілі мінакі. Як інфармаваў Charter97.org, здарэнне адбылося а 19.00 у панядзелак на вуліцы Маршала Лосіка.

Людзі заўважылі хлопчыка, які вісеў на падваконні. Мужчыны паспелі расцягнуць покрыва, якое прынесла жанчына. На яго і ўпала дзіця. Покрыва не вытрымала і парвалася, таму хлопчык атрымаў траўмы (у яго гематомы, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломаў няма), але застаўся жывы.

Ён знаходзіцца ў бальніцы. Аматарскае відэа паказаў тэлеканал СТВ.

Са слоў відавочцаў, маці хлопчыка гуляла ў двары з двума маленькімі дзецьмі (гэта адбылося ў шматдзетнай сям'і). Яна, нібыта, пасварылася з хлопчыкам і пакінула яго дома.

Праваахоўнікі праводзяць праверку паводле факта здарэння.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках