18 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іміграцыя ў Літву ўпершыню з 2004 года перавысіла эміграцыю

1
Іміграцыя ў Літву ўпершыню з 2004 года перавысіла эміграцыю
ФОТА З САЙТА TOURRADAR.COM

У краіну-суседку ўехала больш людзей, чым пакінула яе.

Іміграцыя ў Літву ўпершыню пасля ўступлення краіны ў Еўразвяз у 2004 годзе перавысіла эміграцыю: у краіну ўехала больш людзей, чым пакінула яе, піша Delfi.lt са спасылкай на справаздачу за першае паўгоддзе Дэпартамента статыстыкі Літвы.

Другі месяц запар ведамства фіксуе сітуацыю, пры якой афіцыйная іміграцыя большая, чым эміграцыя.

З ягоных звестак, са студзеня да чэрвеня ў Літву імігравалі 19,2 тысячы чалавек, дзве траціны з якіх склалі грамадзяне Літвы, якія вярнуліся. За той жа перыяд 2017 года было налічана 9,3 тысячы імігрантаў. Пакінула Літву 20 тысяч пастаянных жыхароў. Годам раней гэты паказчык складаў 26 тысяч чалавек.

За гады незалежнасці насельніцтва Літвы праз адмоўны дэмаграфічны прырост і масавы выезд на заробкі скарацілася з 3,7 млн у 1990 годзе да 2,8 мільёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках