18 красавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ адмовіла Польшчы ў рэканструкцыі самалёта ТУ-154М

11
РФ адмовіла Польшчы ў рэканструкцыі самалёта ТУ-154М
ФОТА: FAKTYSMOLEŃSK.GOV.PL

Абломкі самалёта Ту-154M з 2010 года знаходзяцца на тэрыторыі аэрадрома ў Смаленску.

Расейскі бок адказаў адмовай на прашэнне Падкамісіі аднаўлення расследавання прычын авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года аб магчымасці зрабіць у Смаленску рэканструкцыю самалёта Ту-154М з яго абломкаў, - паведаміла прэс-сакратарка Падкамісіі Марта Палёнэк.

У лісце з Міністэрства замежных спраў РФ сцвярджаецца, што рэканструкцыя самалёта з абломкаў, сабраных на месцы здарэння, немагчымая без іх парушэння, змены выгляду і асаблівых прыкмет, паведамляе «Радыё Польшча».

«Пазіцыя расейскага боку сведчыць аб злой волі альбо аб абсалютнай адсутнасці кампетэнтнасці ў галіне расследавання авіякатастроф. Бо Арганізацыя міжнароднай грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваёй інструкцыі (Manual of Aircraft Accident and Incident Investigation) уважае рэканструкцыю надзвычай важнай у высвятленні прычын катастрофы», - напісала прэс-сакратарка Падкамісіі.

У камюніке Падкамісіі можна прачытаць таксама тое, што «пазіцыя расейскага боку пацвярджае дыягназ, які змяшчаецца ў справаздачы Рады Еўропы, які параўноўвае дзеянні Расейскай Федэрацыі з паводзінамі СССР у справе аб масавым забойстве польскіх афіцэраў у Катыні, і прама называе гэтыя дзеянні правакацыйнымі».

Абломкі самалёта Ту-154M з 2010 года знаходзяцца на тэрыторыі аэрадрома ў Смаленску. Масква сцвярджае, што не можа перадаць іх Польшчы датуль, пакуль не скончыць уласнае следства.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках