25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты сталі часцей наведваць Украіну, чым Расею

8
Беларускія турысты сталі часцей наведваць Украіну, чым Расею
ФОТА: AP

У 2017 годзе 91 234 беларуса адправіліся ва Украіну, а 46 736 чалавек - у Расею.

Прыкладна 20% усіх беларускіх турыстаў едуць падарожнічаць у краіны СНД. Пры гэтым у 2017 годзе большасць з іх паехала ва Украіну, а не ў Расею, сведчаць звесткі новага статыстычнага зборніка Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Усяго 727 536 беларускіх турыстаў паехалі за мяжу ў 2017 годзе, паведамляе «Белсат».

Чорнае мора і Карпаты перамаглі вайну

АДЕСА
ФОТА: MISZMAG/FLICKR.COM

У 2017 годзе 91 234 беларусы адправіліся ва Украіну, а 46 736 чалавек - у Расею. Такім чынам упершыню з 2014 года, калі Масква анэксавала ўкраінскі Крым, а прарасейскія баевікі пачалі вайну супраць Украіны на Данбасе, беларуская турыстычная плынь ва Украіну стала большай, чым у Расею.

Так, калі ў 2013 годзе ва Украіну паехала амаль 176 тысяч, то ў 2014 - толькі 5,5 тысячы. Потым стала бачная тэндэнцыя аднаўлення: у 2015 годзе - 18,5 тысячы чалавек, 2016 год - амаль 46 тысяч.

У той жа час з 2016 года падала колькасць беларускіх турыстаў, якія ехалі ў Расею - калі ў 2015 годзе іх было 130,5 тысячы, то ў 2016 годзе - 71,5 тысячы, а ў 2017 - 46,7 тысячы.

Усяго ў краіны СНД у 2017 годзе адправіліся 138 447 беларусаў.

Далёкае замежжа

ФОТА: DENNIS JARVIS/FLICKR.COM

У краіны па-за межамі СНД паехалі летась амаль 600 тысяч Беларусаў. Абсалютныя рэкардсмены тут Турцыя і Егіпет - 140 і 124 тысячы чалавек адпаведна.

За імі ідуць таксама краіны пераважна марскога адпачынку - Балгарыя, Грэцыя, Гішпанія, Чарнагорыя.

Прыкметным выключэннем з'яўляецца хіба што Польшча, папулярная блізкасцю сваіх адносна танных крамаў. Яе наведалі ў 2017 годзе 36 тысяч Беларусаў.

Турысты ў Беларусь

МІРСКІ ЗАМАК.
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/БЕЛСАТ

Агулам колькасць замежных турыстаў, якія прыбылі ў Беларусь у 2017 годзе, вырасла да амаль 283 тысяч з 217 тысяч годам раней. З гэтай колькасці большасць - 192 тысячы - грамадзяне Расеі.

Больш, чым удвая вырасла турыстычная плынь з краін па-за СНД - да 84 тысяч з 38 тысяч. Лідарамі тут сталі Літва (26 тысяч турыстаў) і Польшча (23 тысячы).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках