20 красавiка 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток капіталу з РФ за паўгода вырас больш чым на 20%

1
Адток капіталу з РФ за паўгода вырас больш чым на 20%

Са студзеня да чэрвеня з Расеі прыватным сектарам вывелі $17,3 млрд.

Чысты адток капіталу з Расеі ў першым паўгоддзі 2018 года вырас на 20,1%, паведамляецца ў справаздачы Цэнтральнага банка Расеі.

Са студзеня да чэрвеня з краіны прыватным сектарам вывелі $17,3 млрд, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года - $14,4 млрд, паведамляе «Настоящее время».

Паводле прагнозу ЦБ, адток капіталу з Расеі ў 2018 годзе пры сярэднегадавым кошце нафты $67 за барэль чакаецца на ўзроўні $30 млрд.

Таксама ў справаздачы адзначаецца, што прамыя інвестыцыі нерэзідэнтаў у нябанкаўскі сектар эканомікі Расеі ў першым паўгоддзі 2018 года склалі $7,3 млрд, што ў 2,4 разы менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года ($17,5 мільярдаў).

Раней «Коммерсант» са спасылкай на звесткі Emerging Portfolio Fund Research паведамляў, што за чатыры месяцы з канца лютага гэтага месяца па канец чэрвеня замежныя інвестары вывелі з расейскага рынку больш за $1 млрд 600 млн.

У Крамлі назвалі гэта «кан'юнктурным працэсам».

«Пэўная валацільнасць магчымая заўсёды: капітал спакойна прыходзіць у краіну і спакойна сыходзіць. Гэта шмат у чым кан'юнктурныя фактары, на змену адным працэсам прыходзяць іншыя ў залежнасці ад таго, калі тыя ці іншыя параметры інвестыцый становяцца больш прывабнымі інвестарам. Таму гэта дастаткова няўстойлівы кан'юнктурны працэс» , - заявіў тады прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Рэкордны адток капіталу экспэрты Цэнтрабанка Расеі зафіксавалі ў 2014 годзе - тады з краіны за год вывелі больш за $150 млрд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках