26 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду перайшоў у «Ювентус»

2
Раналду перайшоў у «Ювентус»
Крышціяну Раналду

«Ювентус» пацвердзіў трансфер нападніка «Рэала».

33-гадовы партугалец перайшоў з «Манчэстар Юнайтэд» у «Рэал» у 2009 годзе. Тады мадрыдцы заплацілі за футбаліста 93 мільёны еўраў, паведамляе «Трибуна».

Разам з гішпанскім клубам Раналду здабыў 13 трафеяў.

Чатыры разы ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, два разы чэмпіянат Гішпаніі, два разы Кубак Гішпаніі, два разы Суперкубак Гішпаніі, два разы Суперкубак УЕФА, тры разы Клубны чэмпіянат свету.

У агульнай складанасці Раналду правёў за «Рэал» 438 матчаў і забіў 450 галоў. Больш за яго за клуб не забіваў ніхто.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках