19 красавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская кампанія схавала на вуліцах тысячы даляраў

1
Амерыканская кампанія схавала на вуліцах тысячы даляраў

Грошы знаходзіліся даслоўна на вачах у мінакоў.

Амерыканскі вытворца адзення Fruit of the Loom і рэкламнае агенцтва CP+B згулялі на тым, што людзі не заўважаюць рэкламу на вуліцах, і зрабілі на гэтым цудоўную рэкламу для сябе. Брэнд схаваў даслоўна на вачах у мінакоў тысячы даляраў. Варта было толькі прачытаць, дзе яны ляжаць.

Вытворца адзення Fruit of the Loom з ЗША паказаў, што часам карысна звяртаць увагу на рэкламу. Кампанія арыгінальным чынам прарэкламавала новую калекцыю ніжняй бялізны, «якую даслоўна не заўважаеш». Брэнд сыграў на чалавечай псіхалогіі, а канкрэтна на тым, што праз вялікую колькасць рэкламы на вуліцах людзі перастаюць звяртаць на яе ўвагу, піша medialeaks.ru.

Прадстаўнікі кампаніі схавалі ў розных месцах Нью-Ёрка грошы. У кожным скарбе было па 1 851 даляру, у гонар года заснавання кампаніі. Грошы знаходзіліся даслоўна на вачах у мінакоў. Але каб знайсці іх, трэба было звярнуць увагу на рэкламу.

Менавіта ў ёй было напісана, дзе ляжыць скарб. Але сотні людзей проста праходзілі побач з немаленькай сумай.

Напрыклад, каб знайсці грошы, трэба было прачытаць, што напісана на рэкламным постэры, ці ж зазірнуць у бінокль, які раптам з'явіўся пасярод вуліцы, і зусім там не да месца. У іншым выпадку трэба было ўбачыць маленькія надзіманыя трусы над дзверцамі, за якімі ляжаць грошы.

Кожны, хто заўважаў пасланне, мог забраць сабе ўсю суму і некалькі пар ніжняй бялізны ў дадатак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках