28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея залезе ў пазыкі, каб аплаціць план Пуціна

4
Расея залезе ў пазыкі, каб аплаціць план Пуціна
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

У найбліжэйшыя тры гады дзяржаўная пазыка Расеі павінна падскочыць у 1,5 разы.

Урад РФ мае намер значна павялічыць прыцягненне пазыкі на рынку для таго, каб напоўніць федэральны бюджэт і прафінансаваць маштабны план прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які ўключае інфраструктурныя будоўлі, падтрымку нараджальнасці і далейшыя ўліванні ў сілавыя структуры, піша сайт finanz.ru.

У найбліжэйшыя тры гады дзяржаўная пазыка Расеі павінна падскочыць у 1,5 разы - з існых 10,3 да 15,6 трыльёна рублёў, вынікае з "Асноўных кірункаў бюджэтнай палітыкі", падрыхтаваных Мінфінам.

План пазык на 2019 г павялічаны ўдвая - з першапачатковых 780 млрд да 1,48 трлн расейскіх рублёў, а ў 2019-м гэтая сума павінна вырасці яшчэ на 25% - да рэкордных у расейскай гісторыі 1,85 трлн расейскіх рублёў, што на 52 %, або 640 рублёў больш, чым Мінфінансаў планавала раней.

У 2020-м пазыкі, згодна з планам, хоць і знізяцца да 1,66 трлн расейскіх рублёў, усё ж будуць больш чым удвая перавышаць існы ўзровень.

Выніковыя 5,3 трыльёна расейскіх рублёў новай дзяржаўнай пазыкі аплацяць палову 10-трыльённага плана Пуціна і дазволяць ураду не толькі не марнаваць, але і прадаўжаць збіраць грошы ў Фондзе нацыянальнага дабрабыту, напаўняючы яго валютай на суму, большую за 100 млрд даляраў за тры гады.

Дагэтуль галоўнымі крэдыторамі расейскага ўрада былі замежныя інвестары: з 2015 года яны ўклалі ў аблігацыі федэральнай пазыкі 1,3 трлн рублёў, тады як расейскія банкі - толькі 600 млрд. Аднак узмацненне жорсткасці грашовай палітыкі ў ЗША і новы раунд амерыканскіх санкцый зламалі механізмы carry- trade: у красавіку-траўні нерэзідэнты скінулі дзяржаўных папер на 231 млрд рублёў і, паводле звестак ЦБ, скарацілі долю на рынку з 34,5% да 30,5%.

Попыт ад замежнікаў будзе і далей зніжацца, папярэджвае стратэг "ВТБ Капіталу" Максім Каровін: нерэзідэнтам трэба разумець, што ЦБ прадоўжыць зніжэнне ключавой стаўкі, якое будзе транслявацца ў рост каціровак АФЗ.

Але план павышэння ПДВ з 18% да 20% ставіць крыж на такой магчымасці, прынамсі, сёлета, кажа дырэктар аналітычнага аддзела "Лока-Інвест" Кірыла Трэмасаў: інфляцыя разгоніцца да 3-3,2% сёлета, а налета можа наблізіцца да 5%.

План Мінфіна мяркуе пазыкі па 50 млрд рублёў на тыдзень, а ўнутраны рынак да такіх аб'ёмаў "маральна не гатовы", кажа аналітык Расбанка Юрый Тулінаў: каб размясціць усе паперы, давядзецца даваць скідкі і, адпаведна, плаціць больш высокую стаўку.

Каб расейскія банкі набывалі АФЗ, іх прыбытковасць павінна на 20-30 б.п. перавышаць кошт рублёвых крэдытаў на міжбанкаўскім рынку, кажа Каровін: гэта будзе ціснуць на кошт дзяржаўных папер і павялічваць кошт абслугоўвання пазыкі для Мінфіна.

Яна, згодна з планам, вырасце на траціну за тры гады: калі ў 2018-м аплата адсоткаў у пазыках "з'есць" 824 млрд рублёў, то да 2021-а 1,1 трлн рублёў.

Попыт з боку нерэзідэнтаў у ранейшых аб'ёмах можа ўжо ніколі не вярнуцца, папярэджвае Райффайзенбанк: ФРС ЗША працягне ўзмацненне жорсткасці грашовай палітыкі, і адсоткавая розніца, якая робіць рубель прывабным для замежных інвестараў, будзе сціскацца.

Збочыць Федэральны рэзерв з вызначанага шляху можа прымусіць толькі значнае паскарэнне інфляцыі ў ЗША ці запаволенне амерыканкай эканомікі, але ні таго, ні іншага ў найбліжэйшай перспектыве не праглядаецца, адзначае банк.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках