27 красавiка 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтныя падарожжы: Ісландыя ў 20 еўрах ад вас

Бюджэтныя падарожжы: Ісландыя ў 20 еўрах ад вас

Недарагія спосабы з'ехаць са штодзённасці.

Citydog.by распавёў аб бюджэтных спосабах з'ехаць з шэрай штодзённасці.

Пажыць у Польшчы за 9 еўраў.

Так нядорага пераначаваць у суседняй краіне з выдатным пляжам магчыма дзякуючы распродажу сеткі гатэляў Ibis: проста цяпер можна на год наперад зарэзерваваць нумар у адным з гатэляў Ibis (спіс будзе ніжэй) за 9 еўраў на дзень. Праўда, сняданку не будзе (але можна даплаціць, тады сняданак будзе). І рэзерваванне скасаваць нельга, але навошта касаваць такое рэзерваванне?

Якія гатэлі ўдзельнічаюць у акцыі?

Ibis budget Warszawa Centrum, ul. Zagórna 1

Ibis budget Warszawa Reduta, ul. Bitwy Warszawskiej 1920 r. 16

Ibis budget Kraków Stare Miasto, ul. Pawia 11

Ibis budget Kraków Bronowice, ul. Armii Krajowej 11A

Ibis budget Katowice Centrum, al. Roździeńskiego 18

Ibis budget Toruń, ul. Ks. Jerzego Popiełuszki 2a

Па Еўропе з лаўкостам за 15 еўраў

Бюджэтная авіякампанія Volotea прапануе са жніўня да кастрычніка палётаць па Еўропе коштам вячэры ў менскай кавярні - 19 еўраў.

Набыць квіткі за 19 еўраў можна ў Францыю або з яе, а таксама ў Гішпанію, Італію, Грэцыю і Нямеччыну. Багаж, вядома ж, у гэты кошт не ўваходзіць, таму ляцім толькі з ручной паклажай.

З Вільні ў Марока і Ісландыю за 17,5 і 20 еўраў

Але гэта толькі для чальцоў клуба авіякампаніі Wizz Air (уступіць у клуб вельмі проста і вельмі выгадна). Аднак квіткі ў Агадзір у сістэме рэзервавання авіякампаніі цяпер можна знайсці за 17,5 еўра (за 27,5 для тых, хто не з'яўляецца чальцом клуба), а ў Рэйк'явік - за 20 еўраў(30 для тых, хто не з'яўляецца чальцом клуба).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках