28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская федэрацыя футбола кампенсуе штраф і прапануе пасаду Вукаевічу

10
Украінская федэрацыя футбола кампенсуе штраф і прапануе пасаду Вукаевічу
Фота: Getty Images

Ніякай палітыкі ў лозунгу «Слава Украіне!» няма.

Федэрацыя футбола Украіны кампенсуе харвацкаму футбалісту Вогнену Вукаевічу, штраф, накладзены на яго Міжнароднай федэрацыяй футбольных асацыяцый (ФІФА) за словы ў падтрымку Украіны, сказаныя ім у відэазвароце пасля перамогі нацыянальнай каманды Харватыі над Расеяй у чвэрцьфінале чэмпіянату свету ў футболе. Пра гэта заявіў прэзідэнт ФФУ Андрэй Павелка ў кулуарах парламента 10 ліпеня, паведамляе «Украінская праўда». Павелка прыйшоў у Раду ў футболцы нацыянальнай каманды Харватыі.

«Мы ў ФФУ вырашылі кампенсаваць Вукаевічу штраф, накладзены на яго, і, калі ён палічыць магчымым, прапанаваць яму працу ў ФФУ», - сказаў кіраўнік украінскай футбольнай федэрацыі. Ён адмовіўся каментаваць заяву харвацкага боку аб звальненні Вукаевіча з пасады трэнера-асістэнта каманды.

Павелка заявіў, што сам з'яўляецца ўцягнутым бокам. «Цяпер вывучаем юрыдычныя магчымасці для дапамогі Огнену пры апеляцыі або пры падачы ў Спартовы арбітражны суд. Мы надамо поўную юрыдычную і фінансавую дапамогу ў гэтым пытанні», - дадаў Павелка. Прэзідэнт ФФУ адзначыў, што ніякай палітыкі ў лозунгу «Слава Украіне!» не бачыць і будзе ўздымаць гэтае пытанне на наступным пасяджэнні камітэта ФІФА ў Цюрыху.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках