24 красавiка 2024, Серада, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пячоры ў Тайландзе выратавалі ўсіх дзяцей і трэнера

13
З пячоры ў Тайландзе выратавалі ўсіх дзяцей і трэнера
Фота: AP

12 школьнікаў і іх настаўнік знаходзіліся пад зямлёй больш за два тыдні.

Астатніх двух чалавек - футбольнага трэнера і школьніка - выратавалі з затопленай пячоры Тхам Луанг у Тайландзе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Spring News.

Такім чынам ратавальнікі ў аўторак, 10 ліпеня, выцягнулі на паверхню пяць чалавек. Яны былі апошнімі з групы з 13 чалавек, якую заблакавала ў пячоры.

Трэцяя фаза эвакуацыі дзяцей пачалася раніцай 10 ліпеня. Паведамлялася, што ўсе пяцёра выйдуць на свет адначасова. Да гэтага за дзень ратавальнікі здолелі вывесці вонкі па чатыры падлеткі.

Група школьнікаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў і іх футбольны трэнер зайшлі ў пячору на поўначы краіны 23 чэрвеня, калі там было суха, аднак неўзабаве пасля таго, як яны апынуліся ўнутры, пайшоў дождж, уваход затапіла і заваліла камянямі. Аперацыя пошуку прадаўжалася 10 дзён. Людзей знайшлі жывымі ў чатырох кіламетрах ад уваходу ў пячору. Першапачаткова з'яўлялася інфармацыя, што ім давядзецца праседзець у пастцы да верасня ці кастрычніка гэтага году - да заканчэння сезона дажджоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках