28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія першай у свеце зрабіла грамадскі транспарт бясплатным

20
Эстонія першай у свеце зрабіла грамадскі транспарт бясплатным
ФОТА: TALLINN.EE

Высветлілася, што бясплатны транспарт выгадны для гарадоў.

З 1 ліпеня грамадскі транспарт у Эстоніі становіцца дарэмным для грамадзян гэтай краіны, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на World Economic Forum

Эксперымент з бясплатным грамадскім транспартам пачаўся ў Эстоніі пяць гадоў таму, пасля таго як 75% жыхароў Таліна прагаласавалі «за» на адмысловым рэферэндуме. Тады ў горадзе былі ўведзеныя адмысловыя «гринкарты», якія пацвярджаюць, што грамадзянін сапраўды пражывае тут. Карты выдаваліся за 2 еўры. Для прыезджых праезд быў дарэмным.

Высветлілася, што дармовы транспарт выгадны гораду. «З таго часу, як мы ўвялі бясплатны транспарт, мы атрымалі даходаў удвая больш, чым выдаткавалі», - кажа прадстаўнік офіса Еўразвязу ў Таліне Алан Алакюла.

Дармовы транспарт аказаўся выгадным не толькі людзям з малымі даходамі, але і цалкам забяспечаным. У выніку прыкметна вырасла наведвальнасць рэстарацый, кавярняў і крам, знізілася інтэнсіўнасць гарадскога руху, бо людзі пачалі адмаўляцца ад паездак на асабістым транспарце на карысць бясплатнага грамадскага.

Падлікі паказалі, што горад за кошт падаткаў і зніжэння нагрузкі на гарадскія службы арганізацыі руху атрымаў заўважны прыбытак.

Досвед Таліна цяпер будзе распаўсюджаны на большую частку тэрыторыі краіны. 15 акругаў ужо абвясцілі аб гатоўнасці ўдзельнічаць у гэтай дзяржпраграме, такім чынам зона «бясплатнага транспарту» будзе ахопліваць большую частку Эстоніі. Акругі могуць самастойна вырашаць, ці ўдзельнічаць ім у праграме. Некаторыя пакуль ад удзелу адмовіліся.

Эстонія можа стаць першай краінай у свеце з цалкам бясплатным грамадскім транспартам. Такую ж магчымасць вывучаюць у некаторых гарадах Францыі і Нямеччыне, пераважна дзеля зніжэння забруджвання паветра, а ў брытанскім Уэльсе ўжо цяпер увесь транспарт становіцца бясплатным у выходныя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках