29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя - Беларусь - 2:0

16
Фінляндыя - Беларусь - 2:0
ФОТА: АБФФ

Беларускія футбалісты саступілі ў таварыскім матчы фінам.

Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе прайграла ў Тампэрэ камандзе Фінляндыі ў таварыскім матчы з лікам 2:0, піша tut.by.

Беларусы ўдала пачалі год, падолеўшы ў таварыскіх матчах Азербайджан і Славенію, а таксама згуляўшы ўнічыю з моцнай камандай Вугоршчыны.

На жаль, сёння каманда Ігара Крывушэнкі правяла не лепшы паядынак. Фіны валодалі велізарнай перавагай на працягу ўсяго першага тайма, стварыўшы некалькі небяспечных момантаў.

Ужо на восьмай хвіліне Уронен выйшаў сам-насам са Шчарбіцкім і дакладна прабіў у блізкі кут - 1:0.

Фото: АБФФ

Неўзабаве аналагічны гол мог забіць Сойры, але беларусаў выратаваў брамнік. Ён жа выручыў каманду пасля небяспечнага ўдару Лода у блізкі кут.

У другім тайме нашай камандзе ўдалося выраўнаваць гульню, але беларускім нападам усё гэтак жа не хапала вастрыні.

А на 75-й хвіліне Ягубі падвоіў перавагу фінаў, дакладна прабіўшы з вострага кута - 2:0.

Беларусь: Шчарбіцкі, Вераціла (Шытаў, 46), Палякоў (к), Гаўрыловіч, Мацвейчык (Валадзько, 46), Кавалёў (Стасевіч, 75), Бага, Карніцкі (Кісляк, 80), Скавыш, Лапцеў, Шыкаўка (Драгун, 46 ).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках