26 красавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея на парозе новага скачка коштаў прадуктаў

5
Расея на парозе новага скачка коштаў прадуктаў

Мінпрамгандаль РФ хоча ўвесці падатак на імпартнае абсталяванне для вытворчасці прадуктаў харчавання.

Услед за падвышэннем акцызаў на бензін, што выклікала 10-працэнтны скачок коштаў паліва, і планамі падняць ПДВ, урад рыхтуе ўдар па рынку харчавання.

Мінпрамгандаль прапанаваў увесці падатак на імпартнае абсталяванне для вытворчасці прадуктаў харчавання, піша finanz.ru.

Цяпер замежныя тэхналогіі не абкладаюцца ўвазной мытай. Ва ўрадзе прапануюць устанавіць яе ў суме 3-10% у залежнасці ад сектара.

У пералік уваходзяць абсталяванне для вытворчасці безалкагольных напояў і сокаў, апрацоўкі і перапрацоўкі малака, абсталяванне для вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, для піваварнай прамысловасці, перапрацоўкі цукру, мяса і птушкі, абсталяванне для ўпакоўкі харчовай прадукцыі.

Вынікам стане рост выдаткаў і падвышэнне коштаў канчатковай прадукцыі для спажыўцоў, папярэджваюць вытворцы.

Амаль уся айчынная прадукцыя вырабляецца на замежных тэхналагічных лініях; не маюць айчынных аналагаў сучасныя ўпаковачныя лініі і матэрыялы для ўпакоўкі, тлумачыць выканаўчы дырэктар асацыяцыі «Руспрадсаюз» Дзмітрый Вострыкаў.

У індустрыі безалкагольных напояў доля імпартнага абсталявання складае 80-90%, у мясной перапрацоўчай прамысловасці блізкая да 100%.

У краіне, напрыклад, няма аналагаў для тэхналагічна складанага халадзільнага абсталявання, абсталявання для забеспячэння клімату і сістэм кандыцыянавання, кажа кіраўнік выканкама Нацыянальнай мясной асацыяцыі Сяргей Юшын.

У кандытарскай прамысловасці доля айчыннага абсталявання не перавышае 20-25% і выкарыстоўваецца яно толькі для традыцыйных прысмакаў (пернікаў і абаранкаў), тады як для шакаладу ўжо патрабуецца абсталяванне са Швэйцарыі, Нямеччыны, Італіі, адзначае дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў кандытарскай прамысловасці Вячаслаў Лашманкін.

Сітуацыю для спажыўцоў пагаршаюць планы ўрада скасаваць ільготную стаўку ПДВ, якая дзейнічае для прадуктаў харчавання, а таксама тое, што пачалі расці кошты прадуктаў харчавання ў свеце, кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Індэкс харчовых коштаў ФАА за апошнія 4 месяцы падскочыў на 4,6% у далярах і 15% у рублях. Усё гэта і так робіць непазбежным паскарэнне харчовай інфляцыі ў Расеі, і пытанне толькі ў тым, з якім чынам гэта адбудзецца, кажа Трэмасаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках