24 красавiка 2024, Серада, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя тры прадукты, якія падаўжаюць жыццё

3
Названыя тры прадукты, якія падаўжаюць жыццё

Удзельнікамі даследавання галандскіх навукоўцаў былі тысячы людзей з 11 краін Еўропы.

Галандскія даследчыкі з Гронінгенскага ўніверсітэта ўстанавілі, што спажыванне вялікай колькасці бялку ў сталым узросце абараняе ад сардэчнай недастатковасці і зніжае рызыку заўчаснай смерці. Як піша сайт orthodox.od.ua, пра гэта яны распавялі на Сусветным кангрэсе, прысвечаным вострай сардэчнай недастатковасці, які праходзіў у Вене.

Мяса

Удзельнікамі даследавання сталі 2 281 чалавек сталага веку з 11 краін Еўропы. Іх сярэдні ўзрост склаў 68 гадоў. Праз амаль два гады сярод тых, хто спажываў нязначную колькасць бялку (менш за 40 грам на дзень), памёр 31% удзельнікаў. У тых, хто спажываў больш за 70 грам бялку штодня, рызыка смерці знізілася да 18%.

З улікам такіх фактараў, як узрост і функцыя нырак, рызыка смерці пры ўжыванні малой колькасці бялку павялічвалася на 46%.

Са слоў даследнікаў, бялок неабходны для рэгенерацыі цягліц сэрца. З узростам арганізм выкарыстоўвае бялок меней эфектыўна, таму ежа з высокім яго ўтрыманнем дазваляе палепшыць сітуацыю.

Селен і арэхі

Вельмі карысныя прадукты, багатыя селенам - пра карысць гэтага рэчыва нядаўна расказалі кітайскія навукоўцы.

У арганізме чалавека селен узаемадзейнічае з вітамінамі, ферментамі і біялагічнымі мембранамі, удзельнічае ў рэгуляцыі абмену рэчываў, у абмене тлушчаў, бялкоў і вугляводаў, а таксама ў акісляльна-аднаўленчых працэсах. Селен уваходзіць у склад бялкоў мышачнай тканіны, бялкоў міякарда. Таксама селен спрыяе ўтварэнню трыйадтыраніну (гармонаў шчытападобнай залозы).

Таксама селен неабходны для нармальнага функцыянавання імуннай сістэмы. Ён задзейнічаны ў механізмах процідзеяння вірусным інфекцыям уключна з ВІЧ. Акрамя таго, ён спрыяе засваенню ёду ў арганізме.

Даследнікі прааналізавалі шэраг прысвечаных селену работ і ўстанавілі, што яго недахоп у арганізме спрыяе больш ранняму пагаршэнню кагнітыўных функцый, ранняму старэнню і заўчаснай смерці.

Селен паступае ў арганізм з ежай як расліннага, так і жывёльнага паходжання. Шмат селену змяшчаецца ў злаках (аўсяная і грачаная крупы, пшанічнае вотруб'е), аліўкавым алеі, гародніне (часнаку, памідорах), арэхах (асабліва бразільскіх), баравіках і шампіньёнах, рыбе і морапрадуктах (у кальмарах, крэветках, вустрыцах), ялавічных нырках і печані, марской солі, курыных яйках.

Дыета

А папулярная ў апошнія гады міжземнаморская дыета, як высветлілася,

зніжае рызыку развіцця дэпрэсіі ў сталым веку. Тыя ўдзельнікі праведзенага ў Італіі даследавання, якія спажывалі больш аліўкавага алею і садавіны, радзей пакутавалі ад дэпрэсіўных сімптомаў.

Акрамя таго, міжземнаморская дыета на траціну зніжае рызыку развіцця эстраген-незалежных ракавых пухлін грудзей, якія складаюць амаль палову ўсіх выпадкаў рака грудзей і маюць найгоршыя паказчыкі выжывальнасці.

Міжземнаморская дыета багатая аліўкавым алеем, рыбай, садавіной, арэхамі, гароднінай і зернем і змяшчае мала чырвонага мяса, ласункаў і зерня ў ачышчаным выглядзе, напрыклад, белага рысу ці белага хлеба.

Кава

Неаднаразова казалі навукоўцы і пра карысць кавы. Яе сярэдняе спажыванне здольнае падоўжыць жыццё - даследаванні паказваюць, што чым вышэйшае спажыванне кавы, тым ніжэйшая рызыка памерці ад кожнага з захворванняў. Акрамя таго, у аматараў кавы больш здаровая печань.

«Мы высветлілі, што спажыванне большай колькасці кавы звязанае з лепшай працай печані і імунным адказам», - патлумачыў доктар Марк Гантэр, вядучы аўтар даследавання.

Даследнікі з Універсітэта Паўднёвай Караліны атрымалі такія вынікі. Згодна з іх даследаваннямі, ўжыванне кавы звязанае з паніжанай рызыкай смерці ад сардэчных захворванняў, рака, інсульту, дыябету і хвароб нырак у прадстаўнікоў усіх рас.

Людзі, якія выпіваюць хоць бы кубак кавы на дзень, рызыкуюць памерці раней часу на 12% менш, чым тыя, хто не п'е кавы наогул. Тры кубкі кавы на дзень зніжаюць рызыку ўжо на 18%.

Пры гэтым зніжэнне рызыкі смяротнасці не залежала ад таго, пілі ўдзельнікі звычайную каву або без кафеіну. Так што з кафеінам, відавочна, гэты эфект не звязаны.

Аднак варта мець на ўвазе, што на працягласць жыцця ўплывае мноства фактараў акрамя харчавання. Так, напрыклад, нізкая працягласць жыцця можа быць абумоўленая генетычна - некаторыя гены адказваюць за тое, у якой ступені стрэс і кепскі настрой уплываюць на працягласць жыцця. Эксперыменты на жывёлах паказалі, што ўжыванне антыдэпрэсантаў дазваляе згладзіць іх уплыў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках