19 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адну карціну Пікаса адначасова купілі 25 тысяч чалавек

Адну карціну Пікаса адначасова купілі 25 тысяч чалавек

У выніку твор вялікага майстра быў прададзены за $2 мільёны.

На швейцарскім сайце QoQa група з 25 000 незнаёмых людзей набыла ў складчыну карціну Пабла Пікаса «Бюст мушкецёра» (1968 г), заплаціўшы блізу 50 даляраў з чалавека, піша segodnya.ua.

У выніку твор вялікага майстра быў набыты за 2 млн. даляраў.

«Мэта продажу карціны на платформе заключалася ў тым, каб дэмакратызаваць свет мастацтва, зрабіўшы яго больш даступным для звычайных людзей», - адзначыў выканаўчы дырэктар QoQa Паскаль Маер.

Цяпер кожны, хто набыў карціну, зможа прэтэндаваць на права валодання тварэннем мастака ХХ стагоддзя. На сённяшні дзень невядома, дзе будзе захоўвацца карціна.

Цяпер яна экспануецца ў Жэнеўскім музеі сучаснага мастацтва, а пасля Кастрычніка ўладальнікам (25 000 чалавек) давядзецца разам вырашыць, куды адправіць знакаміты твор мастацтва для пастаяннай экспазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках