24 красавiка 2024, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Mail: Абрамовіч адмовіўся прадаць «Чэлсі» самаму багатаму брытанцу

2
Daily Mail: Абрамовіч адмовіўся прадаць «Чэлсі» самаму багатаму брытанцу

Джэймс Рэткліф прапаноўваў за лонданскі клуб $2,7 мільярда.

Раман Абрамовіч адмовіўся прадаць футбольны клуб «Чэлсі», які належыць яму, самаму багатаму чалавеку Вялікабрытаніі Джэймсу Рэткліфу, паведамляе газета Daily Mail. Паводле звестак выдання, заснавальнік і найбуйнейшы акцыянер хімічнага холдынгу Ineos прапанаваў расейскаму мільярдэру, у якога ўзніклі праблемы з атрыманнем брытанскай візы, выкупіць у яго «Чэлсі» за £2 млрд (прыкладна $2,7 млрд), піша rbc.ru.

Сам Абрамовіч ў 2003 годзе купіў «Чэлсі» за £140 млн, аднак, як заявіў Daily Mail адзін з сяброў Рэткліф, для таго £2 млрд - гэта «кропля ў моры». У траўні 2018 года Рэткліф узначаліў складзены The Sunday Times рэйтынг найбагацейшых людзей Брытаніі, паводле ацэнкі экспэртаў выдання, яго маёмасць складае £21,05 млрд. Экспэрты Forbes пры складанні рэйтынгу мільярдэраў 2018 года ацанілі капітал Рэткліфа ў $16,4 млрд, аднак і гэтага дастаткова, каб уважацца самым багатым сярод асобна ўзятых брытанцаў, вышэй заснавальніка Ineos у рэйтынгу Forbes стаяць толькі браты Індуйя з багаццем $19,5 млрд.

Паводле звестак Daily Mail, у Рэткліф ёсць абанемент на матчы «Чэлсі», ды і дом мільярдэра размешчаны ў аднайменным раёне Лондана, непадалёк ад стадыёна «Стэмфард Брыдж». У 2017 годзе Рэткліф купіў футбольны клуб Lausanne-Sport, які гуляе ў вышэйшай лізе Швейцарыі.

Прадстаўнік Рэткліф адмовіўся пракаментаваць Daily Mail паведамленні пра планы куплі «Чэлсі». «Мы не можам каментаваць пагалоскі і спекуляцыі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках