Беларуская тэнісістка выйшла ў фінал турніру ў Намангане
2- 8.06.2018, 19:34
- 9,202
Беларуска Ірына Шымановіч ў фінале згуляе з ўзбечкай Сабінай Шарыпавай.
Беларуска Ірына Шымановіч (518-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў фінал турніру ў Намангане (Узбекістан, прызавы фонд - 25 000 даляраў). У матчы 1/2 фіналу наша суайчынніца падолела славенку Каю Джуван (378 ВТА) - 6:4, 0:6, 6:4, паведамляе «Прессбол».
У вырашальным паядынку Шымановіч згуляе з прадстаўніцай Узбекістана Сабінай Шарыпавай (169 ВТА). Сустрэча пройдзе 9 чэрвеня і стартуе а 8.00 паводле беларускага часу.