30 красавiка 2024, aўторак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве беларускі просяць Лукашэнку пазбавіць іх грамадзянства

39
Дзве беларускі просяць Лукашэнку пазбавіць іх грамадзянства
ФОТА: RFE/RL

Гамяльчанкі хочуць адмовіцца ад беларускага грамадзянства, бо іх правы ў Беларусі парушаюцца.

На чатырнаццаты дзень 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка з Гомеля спынілі сваю галадоўку супраць «штучна створаных камунальных беспарадкаў» і праз «невыкананне мясцовымі ўладамі абавязанняў па ўладкаванні жыцця жыхароў горада». Яны падрыхтавалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Просяць пазбавіць іх беларускага грамадзянства, бо ўважаюць, што іх правы ў Беларусі парушаюцца, пiша «Радыё Свабода».

Падставай для спынення галадоўкі стаў адказ на звароты жанчын у мясцовыя органы ўлады, у тым ліку і да памочніка дыктатара ў рэгіёне - інспектара Гомельскай вобласці Юрыя Шулейкі.

5 чэрвеня галадоўніцы накіравалі тэлеграму на імя кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Качанавай. Яны прасілі паўплываць на памочніка кіраўніка ў рэгіёне Юрыя Шулейку, які за месяц не адказаў на іх заявы і сышоў у адпачынак. Заявы жанчыны ў пачатку траўня вазілі аж у Ельск, дзе Шулейкам быў арганізаваны прыём грамадзян. У Гомелі іх не запісвалі ні да памочніка кіраўніка, ні да «губернатара».

«На нашы заявы на імя Шулейкі прынёс сёння адказ начальнік ЖЭУ-9 Віктар Папоў у суправаджэнні світы камунальнікаў. Падпісаў ліст не сам памочнік кіраўніка, а намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў. Напэўна, падзейнічала тэлеграма ў адміністрацыю Лукашэнкі», - мяркуе Аксана Філіпенка.

Што да зместу, то галадоўніцы лічаць ліст чыноўніка звычайнай адпіскай. Пераказалі, што рыхтуецца праектная дакументацыя на рамонт дома. Згодна з пастановай суда, у кватэры Алены Грынько кухня, ванна і туалет належаць гораду. Гэтую долю (плошча 29,1 квадратнага метра) можна выкупіць за 18 722 рубля. Паведамляецца таксама, што «дзейным заканадаўствам не прадугледжанае перазаключэнне дамоў на іншых пастаўшчыкоў камунальных паслуг на патрабаванні спажыўцоў».

«Мы прайшлі ўсю выканаўчую «вертыкаль» знізу і даверху. Выснова такая: «вертыкаль» гэтую трэба скараціць, каб засталіся толькі ЖЭУ і кіраўнік. Што даводзілі нам ў 2016-м у ЖЭУ, то і засталося. Паправіць сітуацыю мог бы кіраўнік, але нас ён не прымае. Нам няма сэнсу больш галадаць, каб канчаткова не падарваць здароўе», - кажуць жанчыны.

Яны падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі, каб той пазбавіў іх беларускага грамадзянства. Уважаюць, што іх грамадзянскія правы ў краіне не абараняюцца.

Галадоўніцы сцвярджаюць, што жыхары дома №14 на вуліцы Урыцкага апынуліся ў небяспечным становішчы. Каля дома не было капітальнага рамонту з моманту пабудовы ў 1967 годзе. Жыллёва-камунальная служба замяніла электраправодку без тэхнічнага праекта. Электраэнэргія перыядычна знікае. Людзі баяцца пажару.

Раней дом №14 належаў чыгунцы. Прыняўшы гэты дом у гарадскую камунальную ўласнасць, улады зрабілі яго, фактычна, інтэрнатам, хоць у афіцыйных адказах называюць «жылым домам». Пры гэтым пішуць у лістах не «кватэры», а «секцыі».

Жыхары дома не могуць заключыць дамовы напрамую з энэргетыкамі на забеспячэнне кватэр, бо раённае камунальная прадпрыемства зрабіла гэта ад свайго імя як для інтэрната.

На думку галадоўніц, такім чынам ажыццяўляюцца карупцыйныя схемы папаўнення даходаў камунальнікаў і ўзбагачэння за кошт жыхароў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках