24 красавiка 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чалавеку трэба для поўнага шчасця: навуковы адказ

3
Што чалавеку трэба для поўнага шчасця: навуковы адказ

Падчас эксперыменту навукоўцы прааналізавалі інфармацыю з чатырох краін.

Большасць людзей адчуваюць сябе няшчаснымі праз няўдалыя стасункі, псіхічны разлад, дрэннае здароўе, а не праз адсутнасць грошай. Такія вынікі даследавання, якое называецца «Паходжанне шчасця», атрымалі навукоўцы Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, піша segodnya.ua.

Падчас эксперыменту навукоўцы прааналізавалі інфармацыю з чатырох краін уключна з Нямеччынай і ЗША. У выніку чаго даследчыкам удалося выявіць, што зніжаючы ўзровень трывогі і дэпрэсіі, чалавек станавіцца больш шчаслівым на цэлых 20%, у той час як знізіўшы ўзровень беднасці - усяго толькі на 5%.

Некаторых уключна з лордам Рычардам Лэярдам, які ўзначальваў даследаванне, гэтае адкрыццё не здзівіла. Ён заявіў, што за апошнія 50 гадоў людзі не сталі больш шчаслівым, нават не гледзячы на той факт, што сярэднестатыстычны даход вырас удвая.

Так адбываецца, хутчэй за ўсё, з той прычыне, што людзі больш эмацыйна прывязаныя да свайго здароўя і стасункаў, чым да грошай. Аднак, гэта зусім не значыць, што матэрыяльны бок зусім не важны. Фінансавы дабрабыт можа вызначана палепшыць жыццё.

Лорд Лэярд перакананы, што вынікі гэтага даследавання могуць быць выкарыстаныя для таго, каб зрабіць людзей ва ўсім свеце трошкі больш шчаслівымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках