19 красавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гомелі вароны нападаюць на людзей

6
Відэафакт: У Гомелі вароны нападаюць на людзей
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Птушкі напалі нават на немаўля ў вазку.

Праблема, якая цяпер хвалюе ўвесь Гомель! Вароны сталі нападаць на людзей. Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што цяпер у птушак - час актыўнага гнездавання і так яны абараняюць свой вывадак, пішуць «Сильные новости».

Раніца, падобная на фільм жахаў. Па дарозе на працу Таццяну раптам атакавалі з паветра. Высветлілася, звычайная варона. Дзяўбла галаву і плечы, рэзала шыю, дзяўчына затулялася, спрабавала адбівацца з дапамогай торбы, але птушка доўга не адступала.

Таццяна Шэк, жыхарка Гомеля: «Я ўцякаю, а яна здаганяе, паварочваюся - а ў яе вочы шалёныя, яна яшчэ раз хоча на мяне накінуцца».

З боку сітуацыя выглядае крыху смешна, але скаргаў - сотні. У асноўным, нападаюць на дзяцей, жанчын і старых, гэта птушкі свядома выбіраюць самых слабых, напярэдадні ў раёне гарадскога рынку вароны напалі на немаўля ў вазку.

Таццяна Макаранка, відавочца, жыхарка Гомеля: "Яно настолькі было спалоханае, што першыя дзве хвіліны не магло нават заплакаць. Таму што гэта было настолькі раптоўна, імгненна, гэта быў такое імклівы напад, што ні я, ні бацькі нічога не змаглі зрабіць».

Спецыялісты супакойваюць: такія паводзіны птушак цалкам укладваюцца ў звыклыя рамкі. І шаленства тут ні пры чым (птушкі на яго не хварэюць). Проста іх вывадкі цяпер акурат «становяцца на крыло» (вараняняты пакідаюць гнёзды і спрабуюць лятаць). На кожны рух паблізу ў бацькоў спрацоўвае інстынкт.

Ірына Курачэнка, старшы выкладчык кафедры заалогіі і фізіялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны: «Маці абараняе птушаня і таму кожныя дзеянні з боку чалавека яна ўспрымае як пагрозу, вось і ўсё. Калі адзін раз вы ёй зрабілі нейкую шкоду, то яна запомніць на ўсё жыццё, яна цягам 15 гадоў будзе памятаць гэтага чалавека».

Раней шэрыя вароны гнездаваліся ў асноўным за горадам (адсюль і адсутнасць зваротаў), але затым перабраліся ў спальныя мікрараёны (бліжэй да смеццевых кантэйнераў). Гэта праблема ўсіх вялікіх гарадоў. Эфектыўна змагацца з агрэсіяй птушак не ў сілах ні камунальнікі, ні лекары, ні МНС. Адстрэльваць варон, як і спусташаць іхнія гнёзды, забаронена законам.

Міхаіл Прус, дырэктар камунальнага прадпрыемства «Савецкае» Гомеля: «Увесь гэты працэс рэгулявання, для знішчэння гнёздаў, іх руйнаванне, дазволены толькі з 15 жніўня да 15 лютага. Пасля, калі з'яўляюцца яйкі, з'яўляецца птушаняты, ужо гэтае дзеянне з'яўляецца адміністрацыйна каральным».

Застаецца толькі выконваць элементарныя правілы: з траўня да сярэдзіны чэрвеня не набліжацца да дрэў з гнёздамі і асабліва да птушанят. Як толькі вараняняты падрастуць і пакінуць бацькоў, атакі, спадзяюцца ў Гомелі, на людзей спыняцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках