30 красавiка 2024, aўторак, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў беларускае малако

29
Рассельгаснагляд забараніў беларускае малако

Абмежаванні на ўвоз пачнуць дзейнічаць з 6 чэрвеня.

Расея з 6 чэрвеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце расейскай установы.

Пастанова прынятая «ў сувязі з неабходнасцю прыняцця захадаў у сувязі з далейшым паступленнем небяспечнай малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь у Расейскую Федэрацыю».

Сярод прадукцыі, у якой выяўлялася найбольшая колькасць парушэнняў, - малако, вяршкі, сухое малако і вяршкі, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя, малочная сыроватка, як наліўныя, так і канцэнтраваная і сухая, а таксама канцэнтрат сыроватачнага і малочнага бялку.

Пад забарону патрапіла ўказаная прадукцыя, якая пастаўляецца ў спажывецкай тары аб'ёмам больш за 2,5 літра.

«Забарона закране перапрацоўнікаў, якія працуюць на беларускай сыравіне, ці тых, хто проста расфасоўвае малако ды іншую прадукцыю», - цытуе афіцыйную прадстаўніцу Рассельгаснагляду Юлію Мелана RNS.

Паводле ейных слоў, аб прынятай пастанове ўжо праінфармаваны намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, кіраўнік дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгіня.

Таксама на сайце Рассельгаснагляду паведамляецца, што з 6 чэрвеня ў Расею будзе забаронены ўвоз прадукцыі Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната і ААТ «Здравушка-мілк» Бярэзінскі філіял. Як сцвярджаецца, у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў выяўленыя «забароненыя і шкодныя рэчывы».

Рассельгаснагляд неаднаразова то прыпыняў, то дазваляў увоз мяса-малочнай прадукцыі і мяса птушкі ў Расею з прадпрыемстваў Беларусі. Прэтэнзіі тычыліся парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, такімі метадамі Расея дае адпор так званым санкцыйным пастаўкам. Менск намагае на абсалютна легальным продажы сваёй прадукцыі.

Чарговым разам стасункі на малочным фронце абвастрыліся ў пачатку 2018 года. Масква заявіла аб намеры абмежаваць увоз асобных тыпаў малочнай прадукцыі з 26 лютага. Аднак спачатку гэты тэрмін перанеслі, а затым ад увядзення абмежаванняў адмовіліся зусім.

У сярэдзіне сакавіка было заяўлена, што Расея і Беларусь падпісалі дарожную карту аб працэдуры зняцця абмежаванняў на пастаўкі ў Расею беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі на 2018 год.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках