26 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу ў «мост глупства» ўрэзалася чарговая «Газэль»

8
У Пецярбургу ў «мост глупства» ўрэзалася чарговая «Газэль»

Грузавік стаў 151-й «Газэллю», што ўрэзалася ў мост.

У Санкт-Пецярбургу ў «мост глупства» ўрэзалася чарговая «Газель». Аўтамабіль з адкрытым кузавам перавозіў біятуалет, паведамляе «Медуза».

«Мост глупства» размяшчаецца на ўскраіне Пецярбурга на скрыжаванні Сафійскай вуліцы і Ленсаветаўскай дарогі. На ім вісіць папярэджанне «Небяспечна! Нізкі мост. «Газель» не праедзе!». Грузавік, які перавозіў біятуалет, стаў 151-й «Газэллю», што ўрэзалася ў мост.

У дзень горада, 27 траўня, пад мостам засела 150-я «Газель». Тады паблік «Лентач» вывесіў на мосце банер «Ужо 150 газэлек».

Як паведамляе выданне «Карповка», 4 чэрвеня перад мостам павесілі ланцуг, які, як мяркуецца, будзе папярэджваць кіроўцу пра занадта высокі кузаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках