26 красавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія байкеры выратавалі з палаючага аўто жыхарку Латвіі з дзіцем

9
Менскія байкеры выратавалі з палаючага аўто жыхарку Латвіі з дзіцем

Аварыя адбылася ў 20 кіламетрах ад мяжы Літвы з Латвіяй.

Даніла і Сяргей з беларускага мотаклуба «Маманты MCC» у пятніцу ехалі ў Рыгу на дзень нараджэння сяброўскага клуба. У 20 кіламетрах ад мяжы Літвы з Латвіяй яны заўважылі наступствы ДТЗ, якое толькі што адбылося - купэ Mercedes рэзнуўся ў цагляны будынак аўтобуснага прыпынку і, вылецеўшы ў кювет, перакуліўся на бок. З пярэдняй часткі ішоў дым. Мужчыны паспяшаліся на дапамогу - як выявілася, яна сапраўды была патрэбная.

«На двух байках ехалі я, Сяргей і другімі нумарамі - нашы жонкі, - распавёў Onliner.by Даніла. - Перад літоўска-латвійскай мяжой убачылі задымлены аўтамабіль у кювеце, а побач - разбіты прыпынак. Усё стала зразумела: толькі што здарылася.

Побач былі людзі, але ні ратавальнікаў, ні хуткіх, ні паліцыі. Відавочцы нічога не рабілі, толькі фатаграфавалі. Мы, не думаючы, - па тармазах і пабеглі да аўтамабіля. Пакуль апынуліся каля яго, дым ператварыўся ў адкрыты агонь, гарэлі паліўныя шлангі на днішчы. Страшна, што ірване. Ці быў хто ў салоне, не відаць. Спачатку спрабавалі адкрыць багажнік або люк, з усіх сіл цягнулі - бессэнсоўна».

«Голай рукой, нават без пальчатак выбіў шыбу - прызнацца, сам не ведаю як, - прадаўжае байкер. - Убачыў на пярэднім сядзенні жанчыну і дзіця. Яны проста сядзелі ў абдымку і не ведалі, што рабіць.

А агонь ужо ўсю пярэднюю частку «з'еў». Пазней, аналізуючы аварыю і словы маці, сказаныя на ламанай расейскай, мы прыйшлі да высновы, што яна адцягнулася і выехала ў бок. Хлопчык быў у аўтакрэсле (сядзенне сапраўды было ў салоне ззаду), але ўдарам яго выкінула наперад. Пасля яна яго схапіла і аглядала, ці няма сур'ёзных траўмаў. У гэты момант «пагрукаўся» я. Спачатку выцягнуў хлопца, потым маму, адвялі іх да жонак на лаўку».

«Потым паўстала думка, што ў аўто засталіся грошы, дакументы - могуць спатрэбіцца ў лякарні. Трэба было б патушыць пажар. У матацыклах ж няма вогнетушыцеляў, мы сталі прасіць у іншых відавочцаў, у аўтамабілістаў, - апісвае развіццё падзей Даніла. - Але тыя, што з тэлефонамі, стаялі, працягвалі «калупаць у носе», а ніхто з кіроўцаў вогнетушыцель ці хаця б бутэльку з вадой так і не даў.

Ад аднаго пачуў: «Вада ў канаве». Увогуле, за хвілін 10 згарэў Mercedes амаль цалкам. Калі прыехалі выратавальнікі, тушыць ужо было практычна не было чаго. Жанчына з дзіцем - жыхары Латвіі, гаварылі па-расейску не надта. Сказала дзякуй - нам і хопіць. У нядзелю вярталіся ў Менск, па шляху зазірнулі ў лякарню, куды паклалі латвійку з дзіцем. Нам сказалі, да таго моманту іх ужо выпісалі».

Даніла
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках