10 снежня 2018, панядзелак, 15:09
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Кіроўцы ў Польшчы змогуць ездзіць без тэхпашпарту

ФОТА: AUTOKULT

Новыя правілы ўвойдуць у дзеянне з 1 кастрычніка.

З 1 кастрычніка кіроўцы ў Польшчы змогуць ездзіць без тэхпашпарту (dowód rejestracyjny) і страхавання адказнасці (ubezpieczenie OC). Усе гэтыя дакументы з гэтага часу будуць захоўвацца ў спецыяльнай базе, даступнай органам кантролю анлайн, паведамляе «Радио Польша».

Пра гэта паведаміў міністр лічбавых тэхналогій Марэк Загурскі:

«Я думаю, што кіроўцы чакалі гэтага новаўвядзення, якое спросціць ім жыццё. Але гэта толькі першае новаўвядзенне з шэрагу многіх, якія забяспечваюць дзяржаўныя базы звестак, у тым ліку цэнтральная база звестак транспартных сродкаў і кіроўцаў (Centralna Ewidencja Pojazdów i Kierowców). Неўзабаве мы агучым новыя прапановы».

Цяпер Міністэрства лічбавых тэхналогій працуе над тым, каб аўтамабілістам не трэба было ўвесь час трымаць пры сабе пасведчанне кіроўцы (prawo jazdy). Аднак калі з'явіцца гэта новаўвядзенне, не паведамляецца.