29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарафеева выступіла супраць замежнікаў на «Еўравізіі»

20
Дарафеева выступіла супраць замежнікаў на «Еўравізіі»
ІРЫНА ДАРАФЕЕВА

Рэгламент адбору могуць змяніць, калі дазволіць Еўрапейскі вяшчальны саюз.

У пятніцу, 29 чэрвеня, у «палатцы» прайшло сумеснае пасяджэнне парламента і Савета міністраў, на якім з дакладам выступіў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко. Пасля гэтага парламентарыі маглі задаць яму пытанні, і слова ўзяла заслужаная артыстка Беларусі, а цяпер «дэпутатка» Ірына Дарафеева, піша kp.by.

- Хацелася б даведацца асабіста ваша меркаванне. Вы кажаце пра тое, што мы аказваем вялікую падтрымку нашай таленавітай моладзі, мы павінны думаць пра яе прасоўванне, пра тое, каб яны прадстаўлялі нашу краіну на міжнародных конкурсах, каб мы маглі ганарыцца. Гэта наша духоўнасць, наш патрыятызм. Як вы ставіцеся да таго, што апошнім часам на конкурс «Еўравізіі» мы стараемся адправіць замежных выканаўцаў, і з чым гэта звязана? Усё роўна краіна на гэта выдаткоўвае грошы. Чаму мы прасоўваем іншых і забываемся пра тое, што ў нас шмат сваіх таленавітых артыстаў?

- Едзе найлепшы з тых, хто ўдзельнічае, - мае права, - адказаў Васіль Жарко.

- Чаму ён мае права ўдзельнічаць у нашым нацыянальным адборы? Гэта нацыянальны адбор.

Адразу адказаць на гэтае пытанне віцэ-прэм'ер не змог, а «дэпутаты» ўхвалілі апладысментамі. Урэшце Васіль Жарко сказаў:

- Ён едзе і прадстаўляе краіну.

- На жаль, - пракаментавала Ірына Дарафеева.

Пасля гэтага слова ўзяў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко і таксама выказаўся на тэму легіянераў на «Еўравізіі»:

- Мы дзейнічаем у рамках рэгламенту, устаноўленым для правядзення гэтага конкурсу, якія не абмяжоўвае ўдзел замежных прадстаўнікоў.

- Давайце рэгламент будзем мяняць, - прапанавала Ірына Дарафеева.

- Пытанне ў тым, калі Еўрапейскі вяшчальны саюз на гэта пойдзе, - адказаў Аляксандр Яцко.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках