19 красавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грабеншчыкоў прэзентуе ў Менску дзве новыя праграмы ў адным канцэрце

Барыс Грабеншчыкоў прэзентуе ў Менску дзве новыя праграмы ў адным канцэрце
БАРЫС ГРАБЕНШЧЫКОЎ

Барыс Грабеншчыкоў і «Акварыум» выступяць у сталічным Prime Hall 18 верасня.

18 верасня Барыс Грабеншчыкоў і «Акварыум» выступяць у сталічным Prime Hall з новай праграмай «Дети травы» і прэзентацыяй новага альбома «Время N». Гэта першая вялікая праца музыкі пасля альбома «Соль», які з'явіўся тры гады таму, паведамляе tut.by.

У запісе акрамя выканаўцаў на традыцыйных інструментах бралі ўдзел мноства запрошаных гасцей: балгарскі хор, ізраільскія музыкі, якія граюць на сазе (разнавіднасць лютні) і ўсходняй арфе кануне, гусляры, туніскі скрыпач Зіед Зуары, загадкавы Angelo Mysterioso, гітарысты Леа Эбрамс і Рычард Томпсан, etc . Плюс да таго, акрамя даўняга паплечніка БГ Браяна Іна, над альбомам працавалі гітарыст Fairport Convention Рычард Томпсан, удзельнікі King Crimson саксафаніст Мел Колінз і бубнач Джэрэмі Стэйсі. Разам з Грабеншчыковым, які хацеў надаць песням актуальнае, сучаснае гучанне, прадзюсарам пласцінкі стаў брытанец Стыў Джонс, трохразовы лаўрэат Grammy, які выйшаў з андэграўнду клубнай сцэны 90-х, а цяпер працуе з Chemical Brothers, Moby, Daft Punk, Roots Manuva, etc.

- Мы скончылі «Соль» у кастрычніку 2014-га, - кажа Барыс Барысавіч у інтэрв'ю ВВС. - Адпаведна, песні для яго пісаліся ў 2013-2014-м. Зрэшты, песні часта апярэджваюць тое, што адбываецца; некалькі разоў я з гэтым сутыкаўся ў неверагодна пераканаўчай форме. Але настрой безнадзейнасці для мяне тут - фактар які арганізуе: перад тварам дэманічнага хаосу нельга апускаць рукі, трэба працаваць. Для мяне цяпер час разгулу д'ябла; а дэманы цяпер іншыя, але нешта агульнае ёсць, напэўна, у нашай спецыфічна расейскай рэакцыі на гэта: мы ўсё ўспрымаем як канец свету. На шчасце, гэта не так. Жыццё працягваецца; а значыць, мы павінны зрабіць усё, што можам, каб свет пасля нас стаў лепшым.

У альбом увайшлі дзевяць песень, хоць першапачаткова меркавалася чатырнаццаць. Але, са слоў Грабеншчыкова, у адзінае цэлае, што ўвасабляе «падарожжа да святла з зусім цёмнай ночы», склаліся толькі дзевяць, таму што любы альбом - гэта сімфонія ў даслоўным сэнсе слова. Сам аўтар асабліва вылучае на пласцінцы чатыры кампазіцыі: «Ножи Бодхисаттвы», «Прикуривает от пустоты», «Соль» і «Крестовый поход птиц».

«Новы альбом БГ - канцэнтрацыя болю і крык аб дапамозе. Грабеншчыкоў запісаў адну з самых змрочных сваіх работ. «Время N» - прамы працяг альбома «Соль». Ужо ў «Солі» адчувалася безвыходнасць, а «Время» і зусім слухаецца як рэквіем па сённяшняй Расеі, хоць слова «Расея» і не гучыць там ні разу. Новы альбом Грабеншчыкова - 9 песень пра тое, як выжыць у атмасферы страху і нянавісці», - піша «Новая Газета».

Калі: 18 верасня, 19.00.

Дзе: Prime Hall.

Колькі: ад 80 да 120 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках