26 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск захрас у 9-бальных заторах

10
Менск захрас у 9-бальных заторах

Заторы ў цэнтры, пажар на Арлоўскай, рэпетыцыя на праспекце Машэрава.

Пятніца, сама розрух. Абцяжараны рух у цэнтры горада і на асноўных праспектах і вуліцах. Паводле інфармацыі сэрвісу «Яндекс.Пробки», паводле стану на 17:37 у сталіцы адзначаюцца 9-бальныя заторы. Частка праспекта Машэрава на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана зачыненая для руху ў сувязі з падрыхтоўкай да ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар Дня незалежнасці, паведамляе «Онлайнер».

Рух абцяжарана на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад праспекта Машэрава да вуліцы Леніна. Стаіць вуліца Багдановіча ад праспекта Машэрава да вуліцы Нямігі і сама Няміга: ад Гарадскога Вала да вуліцы Багдановіча. Праблемы адзначаюцца на Раманаўскай Слабадзе ў напрамку Нямігі, на вуліцы Янкі Купалы ў напрамку вуліцы Багдановіча.

У ДАІ Менска паведамілі, што на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў з 16:00 да 20:00 праходзіць рэпетыцыя тэатралізаванага эпізоду «Мой родны кут» у рамках падрыхтоўкі да парада ў Дзень незалежнасці. Гэты ўчастак праспекта будзе перакрыты 30 чэрвеня з 14:00 да 19:00, 1 ліпеня з 17:00 да 20:00 і 2 ліпеня з 11:00 да 13:00. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.

Кіроўцы, каб аб'ехаць закрыты ўчастак праспекта Машэрава, зварочваюць на вуліцу Старажоўскую альбо на вуліцу Даўмана - там таксама перашкоды руху.

Паведамляецца пра коркі на вуліцы Арлоўскай у абодвух напрамках. Нашы чытачы паведамляюць, што на гэтай вуліцы сёння загарэўся аўтамабіль.

Акрамя таго, ёсць інфармацыя аб заторы на ўнутраным коле МКАД ад Курасоўшчыны да Чыжоўкі.

Абцяжарана рух на плошчы Ванеева.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках