27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты амерыканскі актор распавёў пра свае беларускія карані

Знакаміты амерыканскі актор распавёў пра свае беларускія карані
ПОЛ РАД

Выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Чалавек-мураш» выявіўся родам з Гомельшчыны.

Выканаўца ролі Скота Лэнга ў кінасусвеце «Марвел» Пол Рад распавёў пра свае карані з Гомельскай вобласці.

Як піша сайт gomel.today, у інтэрв'ю часопісу «Свет фантастыкі» на пытанне аб каранях адказаў:

- Сапраўднае прозвішча майго бацькі - Рудніцкі. Нядаўна я зняўся ў тэлешоў, прысвечанаму пошукам сваіх каранёў, і там даведаўся, што бацькі майго бацькі родам з вёскі Холмеч у Гомельскай вобласці Беларусі, а майго прадзеда прызвалі на службу ў расейскае войска 1 лістапада 1895 года. Але гэта ўсё, што я ведаю. Хацелася б большага, асабліва ў такія моманты, як цяпер.

Пол Рад зняўся ў ролі Скота Лэнга ў фільмах «Чалавек-мураш», «Капіта Амерыка: Супрацьстаянне» (Грамадзянская вайна) і яшчэ ў тых, што не выйшлі на вялікія экраны« Чалавек-мураш і Аса», а таксама «Мсціўцы 4», назву якіх кінастудыя пакуль трымае ў таямніцы.

Чалавек-мураш - камічны супергерой, які атрымаў убор, што дазваляе змяншацца да памераў казуркі ці нават нана-часціц. Паводле чутак, якія цыркулявалі ў гік-супольнасці, «часціцы Піма», якія дазваляюць памяншацца ў памерах, дапамогуць супергероб перамагчы Таноса ў «Мсціўцах 4». Фанаты мяркуюць, што супергероі з іх дапамогай адправяцца ў мінулае праз квантавае вымярэнне і не дадуць галоўнаму злыдню «Марвел» сабраць пальчатку бясконцасці.

Ужо вельмі хутка аматары кінакоміксаў змогуць зноў убачыць «Чалавека-мураша» на вялікіх экранах. У Гомелі прэм'ера «Чалавек-мураша і Асы» адбудзецца ўжо 5 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках