24 красавiка 2024, Серада, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць карыстальнікаў Telegram пасля блакавання амаль не змянілася

2
Колькасць карыстальнікаў Telegram пасля блакавання амаль не змянілася

У траўні мабільным дадаткам карысталіся 3 мільёны 667 тысяч чалавек на дзень.

Колькасць карыстальнікаў мэсэнджара Telegram з моманту пачатку блакавання ў Расеі практычна не змянілася, паведамляе «Радыё Свабода».

У сярэднім у траўні гэтага года мабільным дадаткам Telegram карысталіся 3 мільёны 667 тысяч чалавек на дзень (звесткі аба жыхарах 12-64 гадоў у гарадах Расеі з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек), што ўсяго на 49 тысяч карыстальнікаў менш, чым было ў красавіку.

Пры гэтым з кастрычніка мінулага года да красавіка гэтага, калі Раскамнагляд пачаў блакаванне мэсэнджара, яго аўдыторыя вырасла на 70%, а самы вялікі прырост адбыўся ў сакавіку, калі Вярхоўны суд пацвердзіў абавязак мэсэнджараў перадаваць ключы шыфравання ФСБ.

У траўні кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў падчас выступу на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў, што аўдыторыя Telegram знізілася на 25%.

Раскамнагляд пачаў блякаванне Telegram 16 красавіка, аднак у многіх расейскіх карыстальнікаў ён прадаўжае працаваць нават без VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць блакаванне абыходзіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках