29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З ліпеня неабходны новы абавязковы дакумент за $175 для ўвозу аўто

25
З ліпеня неабходны новы абавязковы дакумент за $175 для ўвозу аўто

Ці падаражэюць аўтамабілі?

У Беларусі з 1 ліпеня 2018 года транспартныя сродкі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэб з-за межаў ЕАЭС, павінны будуць мець пасведчанні аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (ПБКТС), паведамілі оnliner.by ў Дзяржстандарце. Неабходнасць наяўнасці гэтага дакумента ўстаноўленая ў тэхрэгламенце Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў». ПБКТС пацвердзяць, што аўто адпавядаюць патрабаванням названага тэхрэгламенту.

У адной з арганізацый, якая прадстаўляе паслугі ў выдачы ПБКТС, агучылі прыкладны кошт дакумента - 354 рубля для легкавушкі. Час выпрабаванняў - 3-5 дзён. Пры гэтым, як падкрэслілі спецыялісты, аўтамабіль павінен адпавядаць экалагічнаму класу, не ніжэйшаму за стандарт Еўра-4. «У адваротным выпадку - не пройдзеце», - запэўнілі ў арганізацыі.

«Варта адзначыць, што гэтая норма ўжываецца ва ўсіх дзяржавах - чальцах ЕАЭС, - заўважылі ў Дзяржстандарце. - У Беларусі ў адпаведнасці з пастановамі, прынятымі пасля нарадаў з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання, грамадскімі арганізацыямі і арганізацыямі бізнэс-супольнасці на пляцоўцы ўрада, тэрмін уваходжання ў дзеянне гэтага патрабавання неаднаразова пераносіўся. Так, у ліпені 2017 года ён быў падоўжаны яшчэ на адзін год».

Такім чынам, транспартныя сродкі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэб з-за межаў ЕАЭС, з 1 ліпеня 2018 года павінны будуць мець пасведчанні аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку. Для атрымання гэтага дакумента трэба звяртацца ў акрэдытаваныя выпрабавальныя лабараторыі, уключаныя ў Адзіны рэестр органаў сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) ЕАЭС:

1. НТЦ «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных аўто» Дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Менск, вул. Менская кальцавая аўтамабільная дарога, д. 23 (5-ы км), тэл: +375 (17) 332-63-91, [email protected], www.oim.by/ru/poligon);

2. Выпрабавальны цэнтр «Белаўтасерціка» навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі транспартных сродкаў філіяла БНТУ «Навукова-даследчая частка» (г. Менск, вул. Я. Коласа, 12-1001а, тэл: +375 (17) 296-66- 55, +375 (17) 331-29-03, факс: +375 (17) 331-26-93, [email protected], [email protected], [email protected]);

3. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтрамаш» (г. Менск, вул. Платонава, в. 49-411, тэл: +375 (17) 284-12-64, [email protected], www.centromash.by) .

У Дзяржстандарце звярнулі ўвагу: «Пры правядзенні праверкі адзінкавага транспартнага сродку ў лабараторыі могуць улічвацца розныя довадныя матэрыялы, якія прадстаўляюцца заяўнікам, напрыклад наяўнасць адабрэння тыпу транспартнага сродку. Гэта дазволіць скараціць час і выдаткі на афармленне пасведчання аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку».

Праект зменаў у ТР МС 018/2011, падрыхтаваны Дзяржстандартам РБ у 2015 годзе, які прадугледжвае і выключэнне неабходнасці пацвярджэння адпаведнасці адзінкавых транспартных сродкаў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэб на тэрыторыю ЕАЭС, патрабаванням ТР МС 018/2011, не падтрыманы іншымі дзяржавамі-чальцамі.

Надышоў час задацца галоўным пытаннем - дык ці падаражэюць легкавушкі ў Беларусі пасля ўвядзення новага патрабавання? «У дылераў іншы дакумент - адабрэнне тыпу транспартнага сродку, або АТТС (ён жа з гэтага часу патрабуецца і фізічным асобам для ўвозу новых аўто з-за межаў МС). Таму ўвядзенне ПБКТС ніяк не адаб'ецца на кошце аўтамабіляў, набытых у беларускіх дылераў, - заўважыў сябра праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Варывода, які ўдзельнічаў у абмеркаванні пытання на высокім узроўні. - А вось у перакупшчыкаў, якія займаюцца ўвозам аўто з-за межаў МС, з'явяцца часавыя і фінансавыя выдаткі. Асобы, якія займаюцца самастойным прывозам аўто з-за межаў МС, - сегмент даволі вузкі ў маштабах агульнага рынку. Вядома, новаўвядзенне закране і іх. На другасным рынку аўтамабіляў з-за межаў ЕАЭС кошты могуць падрасці на 150-200 даляраў у эквіваленце - хутчэй за ўсё, прадаўцы ўключаць свае выдаткі ў кошт аўто. Матыў уладаў празрысты - падтрымка айчыннага вытворцы, афіцыйнага гандлю».

«Тыя, хто збіраецца набываць аўтамабіль у Расеі, таксама могуць сутыкнуцца з праблемай, калі ў набытага імі аўто няма патрэбнага дакумента, - дапоўніў Сяргей Варывода. - Гаворка пра раней увезеныя аўто (да прыняцця тэхрэгламенту), якія не прайшлі працэдуру праверкі адпаведнасці ў момант продажу папярэдняму ўладальніку. Напрыклад, калі АТТС выдавалася дылерам два гады таму першаму пакупніку-расейцу, а цяпер яе набывае беларус, то апошняму не трэба праходзіць выпрабаванні для атрымання ПБКТС, толькі атрымаць дакумент.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках