27 красавiка 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асоба Янкі Купалы аб'ядноўвае беларусаў

1
Асоба Янкі Купалы аб'ядноўвае беларусаў
ЯНКА КУПАЛА

У Менску ўшанавалі памяць вялікага паэта.

Памяць вялікага беларуса Янкі Купалы ў 76-гадавіну яго загубы ўшанавалі на Вайсковых могілках у Менску, дзе пахаваны паэт.

Як сказаў «Радыё Рацыя» прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша:

- Гэта забойства - яго скінулі ў пралёт. Купала адчуваў, што сыдзе з гэтага свету не самохаць. Яшчэ ў 1930 годзе ён напісаў, што застрэліўся Маякоўскі, павесіўся Ясенін - відаць, і мая туды дарога. Сёння высвятляецца, што і не застрэліўся, а застрэлілі Маякоўскага, што не павесіўся Ясенін, а яго павесілі.

Асоба Купалы аб'ядноўвае беларусаў. У цырымоніі бралі ўдзел як літаратары з праўладнага Саюза пісьменнікаў, так і з незалежнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках